Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Пісьмовыя звароты

Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб ва Упраўленні Беларускай чыгункі ажыцяўляецца ў адпаведнасці з:

Накіраваць пісьмовы зварот у адрас кіраўніцтва Беларускай чыгункі можна па адрасе: вул. Леніна, 17, г. Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь.

Патрабаванні, што прад'яўляюцца да зваротаў:

1. Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.

2. Пісьмовыя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выклад сутнасці звароту;
  • асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).


3. Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.

4. Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.

5. Да пісьмовых зваротаў, падаваных прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

6. У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці), пацвярджаючым гэту інфармацыю.

Пісьмовыя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі звароту:

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не адпавядаюць патрабаванням, названым у п. 2;
  • утрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах;
  • у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спыненая перапіска.