Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

Наваельня: рэйкі жыцця пад акампанемент духавога аркестра

2 октября

Схаваны ў соснах гарадскі пасёлак Наваельня ў даваенны час называлі беларускім «Артэкам». Тут адпачывалі не толькі савецкія школьнікі, але і дзеці палітэмігрантаў…

…Пра Наваельню часта гаварылі ў нашай сялянскай сям'і. У час журналісцкіх камандзіровак не аднойчы з акна пасажырскага вагона бачыў арыгінальны будынак Наваельненскага чыгуначнага вакзала, за якім красуюцца над дахамі дамоў шапкі векавых сосен.

Праз гістарычныя Мір, Карэлічы і Навагрудак рэйсавым аўтобусам адправіўся ў вандроўку па Наваельні. З раніцы побач з прыпынкам гудзеў кірмаш, які ладзіцца тут па пятніцах…

Ад кірмаша вузенькая вулачка прывяла мяне да пешаходнага бетоннага маста, перакінутага праз чыгунку, што звязвае Наваельню з Баранавічамі і Лідай. Жыхарам гарпасёлка зручна дабірацца цягнікамі, якія даволі часта курсіруюць.

Начальніка станцыі застаў у кабінеце, які вокнамі глядзіцца на акуратна ўкладзены цаментнымі пліткамі перон. Ад Міхаіла Лагвіновіча даведаўся, што вырас ён на чыгуначнай станцыі Малькавічы, непадалёк ад якой стагоддзе таму настаўнічаў малады Якуб Колас. У гонар слыннага творцы на Палессі назвалі чыгуначны паўстанак. Вясковыя хлапчукі любілі сустракаць і праводзіць цягнікі. Заманіла рамантыка сялянскага сына.

Закончыў Гомельскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Трыццаць гадоў кіруе калектывам. Дочкі Вольга і Кацярына таксама працуюць на чыгунцы. Падрастае чацвёра ўнукаў, якім выбіраць свой жыццёвы шлях.

Збірае Міхаіл Пятровіч газетныя артыкулы пра Наваельню. Стос акуратна складзеных папяровых выразак дастаў з рабочага стала. Сярод іх і цікавы матэрыял пра будаўніцтва вузкакалейкі з Наваельні праз Навагрудак да мястэчка Любча, што на нёманскім узбярэжжы. Адтуль дастаўлялі на чыгуначную станцыю лес, торф, сельгаспрадукцыю. Курсіраваў і пасажырскі састаў. У царскай Расіі такія лініі масава будаваліся ў канцы ХIХ стагоддзя. Дзесяць вузкакалеек планавалася пракласці па Беларусі. Але толькі адна сямідзесяцівярстовая звязала мястэчка Свянцоны з Паставамі. А ў 1895 годзе яе прадоўжылі да Глыбокага. У пачатку ХХ стагоддзя курсіравалі цягнікі паміж мястэчкам Лынтупы і нарачанскімі Кабыльнікамі, а таксама паміж Браславам і Друяй.

З развіццём аўтамабільнага транспарту вузкакалейкі сталі эканамічна стратнымі, і чыгуначныя палотны паразбіралі. Толькі з Наваельні ў Любчу да сярэдзіны мінулага стагоддзя дзейнічала лінія. Потым і яе закрылі, а пасажырскія вагоны перадалі сталічнай дзіцячай чыгунцы. Чыгуначная станцыя Наваельня круглы год загружана. У савецкія часы саставы з бульбай і гароднінай адпраўляліся ў Маскву і Ленінград. У жніво перавозілі зерне…

 

Статья дана в сокращении.

Уладзiмiр Субат

https://www.sb.by/articles/navaelnya-reyki-zhytstsya-pad-akampanement-dukhavoga-arkestra.html

30.09.2017 07.02.2017

К списку новостей за 2017 год