Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Цягнік адмянілі, цягнік… прызначылі

31 декабря 2014

З 29 снежня Беларуская чыгунка прызначыла цягнік № 100/99 Мінск— апарожжа.

Па ўзгадненні з дзяржаўнай адміністрацыяй чыгуначнага транспарту Украіны, раней адменены цягнік № 100/99 Мінск—Сімферопаль прызначаны па запатрабаваным маршруце з устойлівым пасажырапатокам Мінск—Запарожжа-1, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

Першапачаткова адпраўленне цягніка № 100/99 Мінск — Сімферопаль было адменена з 27 снежня з Мінска, з 28 снежня — з Сімферопаля. З 29 снежня састаў адпраўляецца з Мінска па няцотным дням па дзейным раскладзе цягніка № 100/99. Час адпраўлення са сталіцы Беларусі — 7.45, прыбыцця ў Запарожжа — 4.28 наступных сутак. У зваротным напрамку цягнік будзе адпраўляцца з 31 снежня таксама па няцотных днях у 0.52 і прыбываць у Мінск у 23.56.

Пасажыры, якія раней аплацілі білеты на цягнік № 100/99, могуць ехаць па ім да станцый, размешчаных паміж Мінскам і Запарожжам.

 

Звязда

30.12.2014

К списку новостей за 2014 год