Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Цыгарэты пакінь у кішэні, веласіпед пастаў пад піктаграму, альбо Што зараз павінны ведаць пасажыры цягнікоў?

21 января 2013

Згодна з унесенымі ў Правілы перавозак пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання змяненнямі, забаронена курэнне ва ўсіх цягніках, акрамя цягнікоў міжнародных зносін.

Сёлета Беларуская чыгунка будзе весці перавозкі з улікам вышэйназваных змяненняў, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі. Асноўныя з іх датычацца афармлення, кошту і тэрміну дзеяння праязных дакументаў на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа і гарадскіх ліній.

У тым ліку зменены тэрмін дзеяння разавых праязных дакументаў на цягнікі з ненумераванымі месцамі (гарадскіх і рэгіянальных ліній эканом-класа). Такія білеты з сёлетняга года сапраўдныя да дзвюх гадзін наступных сутак ад указанай у ім даты здзяйснення паездкі. За гэты перыяд праязны дакумент у абодва бакі дае права здзейсніць адну паездку "туды" і адну "назад" па ўказаным у білеце маршруце. Раней тэрмін дзеяння зваротных білетаў складаў фактычна двое сутак.

У сувязі са змяненнем парадку разліку кошту абанементных білетаў у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа, нязначна павялічаны кошт месячных абанементных білетаў "на прад'яўніка" і "імянны льготны", якія зараз разлічваюцца, зыходзячы з 18 паездак "туды" і 18 паездак "назад" (раней — 17 паездак у кожны бок для абанементнага білета "на прад'яўніка" і 8 паездак — для "імяннога льготнага"). Павялічэнне колькасці паездак па "імянным ільготным" звязана з тым, што пры разліку кошту абанементнага білета прымяняецца тарыф з улікам зніжкі, што прадастаўляецца заканадаўчымі актамі.

У сувязі са змяненнем парадку разліку кошту павялічаны і кошт месячнага абанементнага білета "выхаднога дня". Пры гэтым тэрмін дзеяння ўказанага білета не змяніўся — ён сапраўдны на праезд па пятніцах, суботах, нядзелях, панядзелках, перадсвяточных і святочных днях па ўчастку, што ўказаны ў білеце, без абмежавання колькасці паездак.

Акрамя таго, устаноўлены асобны парадак праезду і афармлення праязных дакументаў на цягнікі гарадскіх ліній. Вызначана, што яны афармляюцца толькі ў білетных касах, размешчаных па маршруце руху гэтых цягнікоў. Уведзены новы від абанементнага білета "гарадскія лініі", які выдаецца на дэкаду, месяц, два месяцы, на тэрмін да аднаго года. За дэкадны абанементны білет гарадскіх ліній бярэцца плата з разліку 8 паездак "туды" і 8 паездак "назад", месячны — 22 паездкі "туды" і 22 паездкі "назад". Пры гэтым пасажыр мае права праязджаць па такім абанементным білеце без абмежавання колькасці паездак у перыяд тэрміну дзеяння, у тым ліку і ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа ў межах указанага ў білеце тарыфнага пояса. Вызначаны парадак перавозкі веласіпедаў і свойскіх жывёл — у спецыяльных месцах, абазначаных піктаграмамі.

Трэба адзначыць, што пастановай Мінэканомікі №90, якой, у прыватнасці, і ўнесены змяненні ў Правілы перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання, не прадугледжаны зніжкі для бацькоў з дзецьмі, а таксама для арганізаваных груп навучэнцаў, якія раней даваліся пры праездзе па тэрыторыі краіны ў перыяд з 1 кастрычніка па 30 красавіка. Звязана гэта са стратнасцю перавозак пасажыраў па Беларусі, удакладнілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

У змененых Правілах перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам таксама вызначаны парадак праезду, афармлення і вяртання электронных праязных дакументаў. У тым ліку прадугледжана, што вяртанне грашовых сродкаў па ім ажыццяўляецца ў білетнай касе ў адпаведнасці з вызначанымі нарматыўнымі прававымі актамі правіламі вяртання пры прад'яўленні праязнога білета, аформленага на бланку строгай справаздачнасці.

Сяргей Расолька

 

http://www.zviazda.by/ru/issue/article.php?id=107729

19.01.2013

К списку новостей за 2013 год