Вы используете устаревший браузер. Чтобы использовать все возможности сайта, загрузите и установите один из этих браузеров:

РУС

Падарожжа ў часе

28 декабря 2012

Беларускай чыгунцы — 150 гадоў

Станцыя Парэчча, што непадалёк ад Гродна, стала месцам знаёмства з гістарычным мінулым.

 

...Ліхтары ў стылі ХІХ стагоддзя, брукаваны перон і цягнік, акурат такі, як і больш чым стагоддзе таму. Усе гэтыя атрыбуты змаглі ўбачыць  удзельнікі мерапрыемства ў Парэччы, куды адправіўся рэтра-цягнік. Па інфармацыі прэс-службы Беларускай чыгункі, каб гэтая задумка спраўдзілася, давялося шмат рыхтавацца. Па-першае, аднавіць старыя паравозы, чым займаліся ў лакаматыўных дэпо Ліды і Ваўкавыска, па-другое — зрабіць больш камфортнымі будынак станцыі і тэрыторыю вакол яго.

Таксама пры дапамозе акцёраў Гродзенскага абласнога тэатра спецыяльна да гэтага дня рыхтавалася рэканструкцыя гістарычных падзей. Акцёры прыбылі на станцыю ў вобразе чыноўнікаў з Санкт-Пецярбурга, якія сваім візітам засведчылі пачатак развіцця Беларусі чыгункі. Стварыць атмасферу даўніны дапамагло яшчэ і пераўвасабленне, якое датычылася не толькі акцёраў, але і супрацоўнікаў чыгункі — машыніста, памочніка машыніста, дзяжурнага па станцыі, кандуктара ў рэтра-цягніку. Адпаведныя касцюмы для іх былі створаны спецыяльна ў швейным цэху Баранавіцкага аддзялення беларускай магістралі.

Адпраўленне рэтра-цягніка — адно з мерапрыемстваў, прымеркаваных да 150-годдзя Беларускай чыгункі. Участак Гродна — Парэчча, па якім і праехаў рэтра-цягнік, адкрылі ў 1862 годзе. Ён належыць да першай чыгункі, што прайшла праз Беларусь. Парэчча міналі на сваім шляху ўсе, хто дабіраўся з Пецярбурга ў Варшаву.

Ганна Гарустовіч

 

http://www.zviazda.by/ru/issue/article.php?id=107075

28.12.2012

Тэги: 150-летие
К списку новостей за 2012 год