Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Заслаўе — старажытны горад
Дата па заяўцы
Тып тура экскурсійны
Транспарт аўтобус

Заслаўе — прыгарад Мінска (25 км ад сталіцы), мястэчка з  больш як тысячагадовай гісторыяй. Яшчэ не было Мінска і Барысава, Маладзечна і Чэрвеня, Навагрудка і многіх іншых нашых гістарычных паселішчаў, а тут, у краі крывічоў, сярод дрымучых лясоў і хуткіх рэк, ужо стаяў горад, дзе адчуваецца асаблівы дух часу пад назвай “Яе вялікасць гісторыя. Згодна з паданнем менавіта ў гэтыя мясціны саслаў князь Уладзімір сваю непакорлівую жонку Рагнеду з малалетнім сынам Ізяславам. Тут на берагах р.Свіслач і яе прытока Чарніцы ў 985 годзе для княгіні быў пабудаваны замак, а каля яго заложана паселішча з назвай Ізяслаўль. Паводле падання, Рагнеда стала першай манашкай заснаванага ёю ў Заслаўі (Ізяслаўлі) першага ва ўсходнеславянскіх землях манастыра. У летапісах упершыню Заслаўе згадваецца пад 1127 г. у сувязі з паходам на Полацкую зямлю князя кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча. Што ж засталося з гэтых старажытных часоў акрамя памяці — самае старое месца ў Заслаўі “замэчак, які па паданні будаваў князь Уладзімір, і мясцовыя жыхары называюць гэты ўзгорак “Магіла Рагнеды, цікавыя захаваныя рэшткі замка і замкавых умацаванняў — першай і самай старой фартыфікацыйнай сістэмы Беларусі, якая адносіцца да 16 — 17 стст., Спаса-Праабражэнская царква (былы кальвінісцкі збор 16 ст.), касцёл Дзевы Марыі — помнік эпохі барока. На тэрыторыі  горада дзейнічае гісторыка-культурны дзяржаўны запаведнік. Блізкасць да Мінска робіць Заслаўе прывабным не толькі для экскурсійных паездак, але і для правядзення разнастайных фальклорна-этнаграфічных мерапрыемстваў і фестываляў сярэдневяковай культуры.

Падчас экскурсіі вы ўбачыце:

  • гарадзішча “Замэчак, дзе пражывала Рагнеда і ёю быў заснаваны першы ва ўсходніх землях манастыр;
  • Спаса-Праабражэнскую царкву сярэдзіны 16 ст. (былы кальвінісцкі збор);
  • Заслаўскі музей, дзе выстаўлены ўнікальныя габелены і старажытныя музычныя інструменты;
  • этнаграфічны комплекс (паравы млын, “Хата завозніка, кузня, свіран).

Магчыма арганізацыя анімацыйнай праграмы з удзелам артыстаў.

Кіламетраж: 120 км.

Працягласць: 5 гадзін.

 

ПРАГРАМА:

10.00 10.40

Рух аўтобуса да г. Заслаўе.

10.40 13.20 

Экскурсійны  агляд г. Заслаўе:

- гарадзішча “Вал,

- этнаграфічны комплекс “Млын, “Хата завозніка, “Кузня,

- наведванне музея старажытных музычных інструментаў, музея габеленаў, тэатра “Батлейка,

- агляд кальвінісцкага збору,  Спаса-Праабражэнскага храма.

13.20 14.00

Рух аўтобуса да Мінска.

 

Усе туры Беларусі