Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Слонім – Жыровічы – Сынковічы
Дата па суботах
Тып тура экскурсійны
Транспарт аўтобус

Вы пазнаёміцеся са Слонімам — горадам, заснаваным у 13 стагоддзі. Вы прагуляецеся па старадаўніх вуліцах, убачыце манастыры, сінагогу, жылыя дамы 18 — 19 стст., ратушу, касцёл Св. Андрэя, месца дзе М. К.Агінскі стварыў муз. тэатр — “Опернхаўз.

Вас чакае таксама наведванне Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, дзе ўжо больш за 600 гадоў захоўваецца цудатворная ікона Божай Маці Жыровіцкай — адна з самых шануемых у Беларусі як праваслаўнымі, так і католікамі. Экскурсію па манастыры правядуць семінарысты Беларускай Духоўнай семінарыі. Вы таксама зможаце апусціцца ў крыніцу, акунанне ў якую можа дапамагчы ад многіх хвароб.

Вы таксама агледзіце ўнікальны абаронны храм у в.Сынковічы, які па паданні пабудаваны князем Вітаўтам.

Падчас экскурсіі вы ўбачыце:

  • касцёл Св. Андрэя;
  • сінагогу;
  • манастыры;
  • гарадскую забудову 18 — 19 стст.;
  • месца, дзе знаходзіўся музычны тэатр Агінскага;
  • Жыровіцкі манастыр;
  • ікону Божай Маці Жыровіцкай;
  • купальню;
  • абарончую царкву ў в. Сынковічы.

Кіламетраж: 450 км.

Працягласць: 10 гадзін.


 

Кошт экскурсіі для зборных груп:

  • на аднаго чалавека 89,00/79,00бел. руб.

заказаць зараз

Адаслаць
Усе туры Беларуси