Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Полацк-Пушгоры
Дата па заяўцы
Тып тура экскурсія для арганізаваных груп
Транспарт аўтобус

 

 

1 дзень

 

07.00 Выезд у г.Полацк, з якім звязаны незвычайныя лёсы княгіні Рагнеды і князя Усяслава Чарадзея, выдатнай асветніцы-манашкі Еўфрасінні і навукоўца Сімяона Полацкага, першадрукара Францыска Скарыны і рускага цара Пятра I. З глыбіні стагоддзяў, перажыўшы бурныя падзеі ў жыцці свайго народа, захаваліся да нашага часу многія полацкія святыні. Аглядная экскурсія па горадзе: Ніжні замак з абарончым валам Івана Грознага, комплекс будынкаў былога езуіцкага калегіума, Багаяўленскі сабор, домік Пятра I, Чырвоны мост, старажытнае гарадзішча, помнік першадрукару Ф.Скарыне. Абед у кафэ горада. Наведванне дзеючага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра — цэнтра духоўнага жыцця і асветы ў Полацку ў 12 стагоддзі, Свята-Праабражэнскага сабора — жамчужыны полацкай школы дойлідства (11-12 стст.), месца знаходжання мошчаў Еўфрасінні Полацкай і знакамітага крыжа Еўфрасінні, фрэскавага жывапісу 12 стагоддзя.

Абед у кафэ горада.

Агляд Верхняга замка з наведваннем Сафійскага сабора — жамчужыны старажытнарускага дойлідства (арганны канцэрт).

Наведванне музея гісторыі беларускага кнігадрукавання.

17.00 Рассяленне ў гасцініцы “Дзвіна. Вольны час. Начлег

2 день

Высяленне з гасцініцы.

05.30 Выезд групы з Полацка.

Прыбыццё ў Пушкінагор’е. Экскурсія па Пушкінскіх мясцінах: Міхайлаўскае, Трыгорскае (або Пятроўскае), Святагорскі манастыр. Міхайлаўскае — радавы маёнтак Пушкіных, месца ссылкі паэта. Турысты наведваюць дом-музей, домік няні, парк, алею Керн. Святагорскі дзеючы мужчынскі манастыр (некропаль Пушкіных, магіла паэта, Свята-Успенскі сабор). Трыгорскае — маёнтак суседзяў Пушкіна Осіпавых-Вульф. Тут паэт знайшоў шчырае спачуванне сяброў. Турысты глядзяць дом-музей, парк, лаўку Анегіна, дуб самотны.

16.00 Абед.

17.00 Ад’езд.

Прыбыццё ў Мінск у 01.00-02.00.

 

Кошт на групу: 19 000 000 бел. руб.

У кошт уваходзяць:

  • аўтатранспартнае абслугоўванне;
  • экскурсійнае абслугоўванне;
  • пражыванне ў гасцініцы, 1 ноч;
  • харчаванне: 1 абед.

Дадаткова аплачваюцца:

  • уваходныя білеты ў музеі, харчаванне — 1 абед на тэрыторыі РФ.
Усе туры Беларусі