Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінск — Дудуткі —Мір — Нясвіж
Дата па заяўцы
Тып тура падарожжа для індывідуальных турыстаў
Транспарт аўтобус

1 дзень   Субота

08.00 — 09.00 Сустрэча турыстаў на чыгуначным вакзале ў Мінску.

09.00 — 10.00 Сняданак у кафэ “Усходні экспрэс.

10.00 — 15.00 Загарадная экскурсія ў “Дудуткі — музей матэрыяльнай культуры і побыту. Падчас экскурсіі Вы наведаеце ветраны млын, у доме млынара Вас чакае пачастунак. У старажытнай кузні ўбачыце, як працуе каваль, у пякарні паспытаеце хатняга хлеба і сыру з “гарбатай на травах, вып’еце і закусіце агурочкамі з мёдам, убачыце легальны самагонны апарат, у “Горадзе майстроў Вас уразяць саломапляценнем, ткацтвам. Вы пабываеце таксама ў музеі старадаўніх аўтамабіляў, у этнаграфічнай галерэі з экспазіцыяй прадметаў побыту 18 — пач. 20 стагоддзяў.

15.00 — 17.00 Абед у кафэ “Усходні экспрэс. Рассяленне ў гасцініцы “Экспрэс.

17.00 — 19.00 Аглядная экскурсія па горадзе “Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь.

Мінск — горад з 900-гадовай гісторыяй. Разбураны на 90% падчас Другой сусветнай вайны, у пасляваенны час фактычна адбудаваны нанава. Сімваламі сучаснага Мінска з’яўляюцца Нацыянальная  бібліятэка, рэканструяваная плошча Незалежнасці з падземным гандлёвым цэнтрам “Сталіца, адрэстаўраваны будынак опернага тэатра, Футбольны манеж і спартыўны комплекс “Мінск-Арэна.

19.00 Вольны час (гандлёвы цэнтр “Сталіца). Начлег.

2 дзень

07.00 — 08.30 Сняданак у кафэ “Усходні экспрэс. Высяленне з гасцініцы “Экспрэс.

08.30 —18.30 Загарадная экскурсія “Архітэктурныя помнікі Міра і Нясвіжа. Вас пазнаёмяць з самымі каштоўнымі помнікамі Беларусі, уключанымі ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны —Мірскім замкам і палацава-паркавым комплексам у Нясвіжы.

Экскурсія ў Мір (1395 г.) — невялікі пасёлак у Гродзенскай вобласці, вядомы сваім знакамітым творам беларускага каменнага дойлідства — старажытным замкам, заснаваным у пачатку 16 стагоддзя князем Юрыем Ільінічам. Наведванне замка, а таксама агляд хрысціянскіх храмаў — Мікалаеўскага касцёла і Свята-Траецкай царквы, — гандлёвай плошчы пакіне незабыўнае ўражанне. Абед у кафэ “Пузата хата.

Нясвіж (1446 г.) — горад-легенда. Дзякуючы сваім уладальнікам, найбагацейшым магнатам Радзівілам, у 16 стагоддзі становіцца цэнтрам ардынацыі і сталіцай некаранаваных каралёў Вялікага Княства Літоўскага. Вы ўбачыце рыначную плошчу, ратушу — сімвал незалежнасці і эканамічнага развіцця горада, цяпер музей. Вас чакае агляд і наведванне  палацава-паркавага комплексу князёў Радзівілаў,  агляд касцёла Божага цела — радавой пахавальні Радзівілаў. Працягвае захапляць і дарыць цудоўныя імгненні зносінаў з прыродай прагулка па старым Англійскім парку, які быў закладзены адной з апошніх уладальніц Марыяй дэ Кастэлян Радзівіл.

19.00 — 21.00 Прыбыццё на чыгуначны вакзал. Адпраўленне цягніком дадому.

Гасцініца “Экспрэс размешчана прама каля цэнтральнага чыгуначнага вакзала. Побач знаходзіцца метро “Плошча Леніна, што не ўскладніць ваша перамяшчэнне ў любы канец горада. Таксама паблізу размешчаны Гандлёвы цэнтр “Сталіца.

Паслугі, якія прадастаўляюцца гасцініцай: камера захоўвання, выклік таксі, кафэ з рэжымам работы з 11.00 да 16.00.

У размешчаным у непасрэднай блізкасці будынку чыгуначнага вакзала можна скарыстацца паслугамі цырульні, інтэрнэт-кафэ, рэстаранам, сэрвіс-цэнтра.

Турыстычным агенцтвам прадугледжана камісійная ўзнагарода.

Кошт тура:

Колькасць чалавек        Кошт на аднаго чалавека

2-3                                       12 500 рас. руб.

4-6                                        9 500 рас. руб.

7-15                                      7 800 рас. руб.

16-24                                    6 200 рас. руб.

25-40                                    5 800 рас. руб.

У кошт уваходзіць:

  • аўтатранспартнае экскурсійнае абслугоўванне
  • уваходныя білеты па праграме
  • 3 сняданкі
  • 3 абеды
  • 2 начлегі ў гасцініцы “Экспрэс.
Усе туры Беларусі