Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінск — Дудуткі — Белавежская пушча
Дата па заяўцы
Тып тура падарожжа для арганізаваных груп
Транспарт аўтобус

1 дзень

Сустрэча турыстаў. Сняданак у кафэ горада.

Аглядная экскурсія па г. Мінску — адным з найпрыгажэйшых гарадоў, які мае дзевяцівяковую гісторыю (1067 г.). Вы ўбачыце Верхні горад, дзе сівая даўніна сустракаецца з днём сённяшнім: праваслаўны кафедральны сабор, гарадская ратуша, кафедральны Марыінскі касцёл. Сімваламі сучаснага Мінска з’яўляюцца Нацыянальная  бібліятэка, рэканструяваная плошча Незалежнасці з падземным гандлёвым цэнтрам “Сталіца, адрэстаўраваны будынак опернага тэатра, Футбольны манеж і спартыўны комплекс “Мінск-Арэна. На плошчы Незалежнасці вы ўбачыце Дом Урада, касцёл Св. Сымона і Алены, праедзеце па цэнтральных праспектах Мінска.

Размяшчэнне ў гасцініцы. Абед.

Загарадная экскурсія “Дудуткі пачынаецца з наведвання адзінага ў Беларусі дзеючага ветрака, пасля чаго вы пабываеце ў ганчарнай майстэрні, дзе ўбачыце майстра за ганчарным кругам і палюбуецеся экспанатамі музея керамікі. У старадаўняй кузні XIX стст., у майстэрні цяслярскага мастацтва, у хлебапякарні вы даведаецеся аб сакрэтах рамеснага майстэрства, у музеі старадаўніх аўтамабіляў убачыце адноўленыя ЗІМ, Віліс, Фольксваген-Жук, Фіят-Тапаліна, Крайслер, Хорх, Ганомак, Чайку… Вы пабываеце ў этнаграфічнай галерэі з экспазіцыяй прадметаў побыту XVIII — пачатку XX стст., у стайні з арлоўскімі рысакамі, поні, ішаком… І ўсюды вас чакае інтэрактыўнае дзеянне — усё можна паспрабаваць, памацаць, адчуць. У экскурсію таксама ўключаны дэгустацыі  на млыне, ля самагоннага апарата, у сыраварні, хлебапякарні. А завяршыць экскурсію лепш катаннем на карэце або на арлоўскіх рысаках.

Вяртанне ў Мінск. Вольны час. Начлег.

2 дзень

Сняданак. Высяленне з гасцініцы.

Загарадная экскурсія ў маёнтак Дзеда Мароза: знаёмства са славутасцямі Нацыянальнага парку Белавежскай пушчы: музеем прыроды,  маёнткам Дзеда Мароза, дзе вы ўбачыце чарадзейны калодзеж, казачны вятрак, 40-метровую ёлку, пазнаёміцеся з рознымі казачнымі персанажамі Паляны казак, выкананымі з натуральнага дрэва, агляд вальераў з жывёламі. Вас павітае і сам Дзядуля Мароз, які паабяцае выкананне жаданняў усім наведвальнікам. Абед.

Ад’езд дадому на цягніку з Брэста.

Гасцініца “Экспрэс размяшчэнне  ў нумарах 1 і 2 катэгорыі. Гасцініца размешчана ў цэнтры горада каля  чыгуначнага вакзала, станцыя метро “Плошча Леніна. У кожным нумары халадзільнік, тэлевізар, душ і туалет.

Гасцініца “Спадарожнік ***  2-месныя нумары стандарт (душ, халадзільнік, тэлефон, TV,  сняданак “шведскі стол), у 10 хвілінах ад цэнтра сталіцы, недалёка ад чыгуначнага вакзала.

Кошт тура на аднаго чалавека:

Кол-ць чалавек    “Спадарожнік          “Экспрэс

18                                  180$                   150$

30                                  170$                   140$

40                                  160$                   130$

Камісія турыстычным кампаніям 5%.

У кошт уваходзяць:

  • аўтатранспартнае абслугоўванне;
  • пражыванне ў гасцініцы — 1 ноч;
  • харчаванне: 2 сняданкі, 2 абеды;
  • памятка, інфармацыйны пакет;
  • экскурсіі па праграме;
  • паслугі экскурсавода;
  • уваходныя білеты: Нацыянальны парк “Белавежская пушча, МК “Дудуткі.

Дадаткова аплачваюцца:

  • харчаванне, не ўключанае ў праграму (вячэра ~ па 7$);
  • медстрахоўка.
Усе туры Беларусі