Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Хатынь - Курган Славы
Дата па пятніцах
Тып тура экскурсійны
Транспарт аўтобус

Экскурсія на ваенна-гістарычную тэму знаёміць з падзеямі Другой сусветнай вайны. Вы даведаецеся пра абарону Мінска ў 1941 годзе, пазнаёміцеся з гераічнымі подзвігамі беларускіх партызан і падпольшчыкаў, а затым накіруецеся да месца болю і смутку ўсяго беларускага народа — мемарыяла  на месцы знішчанай беларускай вёскі Хатынь.

Хатынь — гэта помнік не толькі знішчанай вёсцы, але і помнік усім ахвярам нацызму ў Беларусі.

Дарога да Кургана Славы пройдзе па тых месцах, дзе ўлетку 1944 г. праходзілі баі беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён.

Падчас экскурсіі Вы ўбачыце:

  • помнік Няскоранаму чалавеку. У аснову пакладзены вобраз адзінага сведкі знішчэння Хатыні — І.Камінскага;
  • месца, дзе знаходзілася гумно, у якім згарэлі жыхары вёскі;
  • брацкую магілу хатынцаў;
  • былую вясковую вуліцу, пазначаную першымі вянцамі;
  • зрубы, дзе стаялі хаты;
  • “могілкі вёсак, якія паўтарылі лёс Хатыні;
  • “Сцяну памяці вязняў канцлагераў;
  • “Вечны Агонь;
  • Курган Славы на 19 км Маскоўскай шашы.

Кіламетраж: 180 км.

Працягласць: 5 гадзін.

Праграма:

8.30 Адпраўленне аўтобуса
08.30 – 09.30 Рух аўтобуса да МК “Хатынь
09.30 – 11.00 Наведванне і экскурсійны агляд МК “Хатынь
11.00 – 11.40 Пераезд аўтобуса да Кургана Славы
11.40 – 12.50 Агляд Кургана Славы
12.50 – 13.30 Вяртанне ў Мінск

 

Кошт экскурсіі для зборнай групы:

  • на аднаго чалавека — 29,00 бел. руб.

 

Усе туры Беларусі