Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Хатынь — Мінск — Мір — Нясвіж
Дата па заяўцы
Тып тура падарожжа для арганізаваных груп
Транспарт аўтобус

2 дні /1 ноч

1 дзень

Сустрэча турыстаў на чыгуначным вакзале. Сняданак у кафэ горада.

9.00 — 14.00 Загарадная экскурсія “Хатынь — Курган Славы.

Мемарыяльны комплекс “Хатынь — месца ўвекавечвання памяці жыхароў спаленай вёскі Хатынь і ўсіх ахвяр фашысцкага тэрору на беларускай зямлі. Курган Славы — помнік воінам-вызваліцелям Мінска і ўсёй Беларусі на месцы цяжкіх баёў улетку 1944 г.

14.00 — 15.00 Абед у кафэ горада.

15.00 — 18.00 Аглядная экскурсія па горадзе “Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь.

Вы пазнаёміцеся з архітэктурай, гісторыяй і культурай беларускай сталіцы, наведаеце хрысціянскія святыні горада — касцёл Святых Сымона і Алены, праваслаўны кафедральны сабор Сашэсця Святога Духу, праедзеце па галоўных магістралях і плошчах горада, прагуляецеся па гістарычных раёнах — Верхнім горадзе і Траецкім прадмесці, пабываеце на Востраве слёз — мемарыяле памяці загінуўшым воінам-інтэрнацыяналістам, а таксама ўбачыце духоўна-інтэлектуальную скарбніцу беларускага народа — будынак Нацыянальнай бібліятэкі.

18.00 — 19.00 Рассяленне ў гасцініцы. Вольны час. Начлег.

2 дзень

7.20 — 8.20 Сняданак у гасцініцы. Высяленне з гасцініцы.

8.30 — 18.30 Загарадная экскурсія “Архітэктурныя помнікі Міра і Нясвіжа.

Экскурсія ў Мір (1395 г.) — невялікі пасёлак у Гродзенскай вобласці, вядомы сваім знакамітым творам беларускага каменнага дойлідства — старажытным замкам, заснаваным у пачатку 16 стагоддзя князем Юрыем Ільінічам. Наведванне замка, а таксама агляд хрысціянскіх храмаў — Мікалаеўскага касцёла і Свята-Траецкай царквы, — гандлёвай плошчы пакіне незабыўнае ўражанне.

12.00 — 13.00 Абед у кафэ г. п. Мір.

Нясвіж (1446 г.) — горад-легенда. Дзякуючы сваім уладальнікам, найбагацейшым магнатам Радзівілам, у 16 стагоддзі становіцца цэнтрам ардынацыі і сталіцай некаранаваных каралёў Вялікага Княства Літоўскага. Вы ўбачыце рыначную плошчу, ратушу — сімвал незалежнасці і эканамічнага развіцця горада, цяпер музей. Вас чакае агляд і наведванне  палацава-паркавага комплексу князёў Радзівілаў,  агляд касцёла Божага цела — радавой пахавальні Радзівілаў. Працягвае захапляць і дарыць цудоўныя імгненні зносінаў з прыродай прагулка па старым Англійскім парку, які быў закладзены адной з апошніх уладальніц Марыяй дэ Кастэлян Радзівіл. Абед.

18.30 — 19.30 Вяртанне ў Мінск. Ад’езд дадому.

Гасцініца “Экспрэс размяшчэнне  ў нумарах 1 і 2 катэгорыі. Гасцініца размешчана ў цэнтры горада каля  чыгуначнага вакзала, станцыя метро “Плошча Леніна. У кожным нумары халадзільнік, тэлевізар, душ і туалет.

Гасцініца “Спадарожнік ***  2-месныя нумары стандарт (душ, халадзільнік, тэлефон, TV,  сняданак “шведскі стол), у 10 хвілінах ад цэнтра сталіцы, недалёка ад чыгуначнага вакзала.

Кошт тура на чалавека: 

Кол-ць чалавек    “Спадарожнік***    “Экспрэс

18                               170$                       140$

30                               160$                       130$

40                               145$                       115$

Камісія турыстычным кампаніям 5%.

У кошт уваходзяць:

  • аўтатранспартнае абслугоўванне;
  • пражыванне ў гасцініцы - 1 ноч;
  • харчаванне: 2 сняданкі, 2 абеды;
  • памятка, інфармацыйны пакет;
  • экскурсіі па праграме;
  • паслугі экскурсавода;
  • уваходныя білеты:  Мірскі і Нясвіжскі замкі, Курган Славы.

Дадаткова аплачваюцца:

  • харчаванне, не ўключанае ў праграму (вячэра ~ па 7$);
  • медстрахоўка.   
Усе туры Беларусі