Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Магілёў — горад на Дняпры
Дата па заяўцы
Тып тура экскурсійны
Транспарт аўтобус

Магілёў — старажытны беларускі горад на Дняпры. У 2007 годзе яму споўнілася 740 гадоў. У 16 стагоддзі быў буйнейшым гандлёвым цэнтрам Вялікага Княства Літоўскага. У 17 стагоддзі тут быў пабудаваны замак з трыма лініямі абароны. У 1577 годзе горад атрымаў Магдэбургскае права і першую драўляную ратушу. Нядаўна сімвал горада быў адноўлены ў камені. Цяпер тут размяшчаецца музей горада. У 18 стагоддзі на пойменным беразе Дняпра быў заснаваны мужчынскі праваслаўны манастыр, цудоўны архітэктурны ансамбль якога захаваўся да нашых дзён. Намаганнямі сучасных жыхарак Свята-Мікольскага манастыра адноўлены разны пазалочаны іканастас 17 стагоддзя, адноўлена дзейнасць манастыра. У перыяд Першай сусветнай вайны ў горадзе знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміі і флотам. У сувязі з гэтым тут жыў апошні рускі самадзержац цар Мікалай II. Другая сусветная вайна прынесла Магілёву шмат бед і сведчанняў мужнасці і стойкасці жыхароў. Горад абараняўся 23 дні. Сведкам і ўдзельнікам гэтых падзей быў вядомы пісьменнік, у той час франтавы карэспандэнт, Канстанцін Сіманаў. Яго прах у 1979 годзе быў развеяны над Буйніцкім полем — месцам ратнага подзвігу абаронцаў Магілёва. У горадзе многае робіцца для развіцця турызму. Рэканструявана былая Вялікая Садовая (цяпер Ленінская) вуліца, якая стала пешаходнай. Адрэстаўраваны і служыць жыхарам і гасцям старажытны будынак тэатра, працуе музей вядомага мастака Бялыніцкага-Бірулі. Пабудавана і прымае гасцей “Беларуская вёска — этнаграфічны комплекс з “ажыўшымі рамёствамі. Побач працуе заасад.

Падчас экскурсіі вы ўбачыце:

  • Свята-Мікольскі манастыр;
  • Мікалаеўскую царкву;
  • ратушу;
  • палац Каніскага;
  • этнаграфічны комплекс “Беларуская вёска;
  • мемарыяльны комплекс “Буйніцкае поле.

Кошт разлічваецца па заяўцы.

Усе туры Беларусі