Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Дудуткi
Дата па суботах
Тып тура экскурсійны
Транспарт аўтобус

Дудуткі — адзін з найбольш наведваемых музеяў Беларусі, музей - скансен, дзе вас чакае дзіўнае падарожжа — сур'ёзная экскурсія з несур'ёзнымі прыгодамі: дэгустацыяй самагонкі, катаннем на кані і г.д.

А пачынаецца ўсё з наведвання адзінага ў Беларусі дзеючага ветранога млына, пасля чаго вы пабываеце ў ганчарнай майстэрні, дзе ўбачыце майстра за ганчарным кругам і палюбуецеся экспанатамі музея керамікі. У старадаўняй кузні XIX стст., у майстэрні цяслярскага мастацтва, у хлебапякарні вы даведаецеся аб сакрэтах рамеснага майстэрства, у музеі старадаўніх аўтамабіляў убачыце адноўленыя ЗІМ, Віліс, Фольксваген-Жук, Фіят-Тапаліна, Крайслер, Хорх, Ганомак, Чайка… Вы пабываеце ў этнаграфічнай галерэі з экспазіцыяй прадметаў побыту XVIII — пачатку XX стст., у стайні з арлоўскімі рысакамі, поні, ішаком… І ўсюды вас чакае інтэрактыўнае дзеянне — усё можна паспрабаваць, памацаць, адчуць. У экскурсію таксама ўключаны дэгустацыі  на млыне, ля самагоннага апарата, у сыраварні, хлебапякарні. А завяршыць экскурсію лепш катаннем на карэце або на арлоўскіх рысаках.

 Падчас экскурсіі вы ўбачыце

  • млын;
  • ганчарную  майстэрню;
  • майстэрню цяслярскага мастацтва;
  • музей старадаўніх аўтамабіляў;
  • хлебапякарню;
  • кузню;
  • этнаграфічную галерэю.     

Кіламетраж: 150 км.

Працягласць: 5 гадзін.

ПРАГРАМА:

9.00-10.00 Рух аўтобуса да музея “Дудуткі
10.00-10.30 Экскурсія па млыне, дэгустацыя
10.30-10.40 Экскурсія па ганчарнай майстэрні
10.40-11.00 Экскурсія ў майстэрні цяслярскага мастацтва
11.00-11.20 Экскурсія па музеі старадаўніх аўтамабіляў
11.20-11.40 Экскурсія па хлебапякарні, дэгустацыя
11.40-12.00 Экскурсія па кузні
12.00-12.15 Экскурсія па этнаграфічнай галерэі, дзе прадстаўлена экспазіцыя прадметаў побыту 18 — пачатку 20 стст.
12.15-13.00 Дэгустацыя ля самагоннага апарата. Вольны час
13.00-14.00 Вяртанне ў г. Мінск

 

Кошт экскурсіі для зборнай групы:

  • на аднаго чалавека — 47,00 бел. руб.

 

Усе туры Беларусі