Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Бабруйскія карцінкі
Дата па заяўцы
Тып тура экскурсійны
Транспарт аўтобус

У рамках экскурсійнай праграмы Вы зможаце пабываць у адным з найстарэйшых і самабытных гарадоў Беларусі — Бабруйску. У часы Кіеўскай Русі на тым месцы, дзе зліваюцца рэкі Бярэзіна і Бабруйка, было паселішча, жыхары якога займаліся паляваннем на баброў, рыбалоўствам, бортніцтвам. Значна пазней на правым высокім беразе Бярэзіны размясціўся горад, першае згадванне аб якім адносіцца да 1387 года. Называўся ён па-рознаму: Баброўск, Бабрусак, Бабруеск. Галоўная славутасць горада — Бабруйская крэпасць, помнік фартыфікацыі пачатку 19 стагоддзя, яна па-ранейшаму моцная сваімі бастыёнамі, якія вытрымалі аблогу напалеонаўскіх войскаў у 1812 г., на тэрыторыі аднаго з палігонаў размясціўся лядовы палац “Бабруйск-Арэна, дзе пры жаданні можна арганізаваць катанне на каньках.

Падчас экскурсіі вы ўбачыце:

  • помнікі культурнага дойлідства Белую і Мікалаеўскую цэрквы;
  • касцёл Св. Пятра і Паўла;
  • Бабруйскую крэпасць;
  • Арбат Бабруйскі;
  • драматычны тэатр імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча;
  • помнік “Бабёр;
  • капліцу іконы Божай Маці ўсіх тужлівых Радасць;
  • плошчу Перамогі.
Праграма:

08.30 — 10.30

Рух аўтобуса да г. Бабруйска.

10.30 — 13.30

Аглядная экскурсія па г. Бабруйску. Маршрут экскурсіі праходзіць па гістарычнай частцы горада, дзе ў архітэктуры адбіліся традыцыі славянскага і яўрэйскага народаў (гасцініца Бабруйск, былая воданапорная вежа, дзе сёння самы модны рэстаран Чырвоная вежа, кафедральны Свята-Мікольскі сабор, дзеючая сінагога і інш.). Малодшым братам Маскоўскага Арбата стаў Арбат Бабруйскі, па пешаходнай частцы можна здзейсніць праменад, прасачыць эвалюцыю грамадзянскай архітэктуры за апошнія 100 гадоў і, вядома ж, загадаць жаданне, пацёршы залаты пярсцёнак скульптуры бабра — сімвала горада.

13.30 — 15.00

Тэатралізаваная атракцыя Бабруйскі падворак, “Яўрэйскае мястэчка, якая праходзіць у будынку драматычнага тэатра, дапаможа ўзнавіць каларытныя малюнкі горада пачатку 20 стагоддзя. Тэатралізацыя падрыхтавана прафесійнымі акцёрамі тэатра паводле матываў твораў нашага знакамітага земляка, заснавальніка беларускай драматургіі В.І.Дуніна-Марцінкевіча, вас навучаць танцаваць і Па-дэ-спа, і яўрэйскі Сем сорак.

15.00 — 20.00

Дэгустацыя страў яўрэйскай кухні крэплах і цымес у тэатральным кафэ.

20.00

Адпраўленне аўтобуса.

20.00 — 22.00

Рух аўтобуса да г. Мінска.

 

заказаць зараз

Адаслаць
Усе туры Беларуси