Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларускі калейдаскоп
Дата па заяўцы
Тып тура экскурсійны
Транспарт цягнік

 

1 ДЗЕНЬ

Брэст

Белавежская пушча

10.43  Прыбыццё цягніка ў г. Брэст. Цягнік № 7 (Масква-Брэст).

11.30 13.30 Наведванне  мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць – герой і  музея абароны. Брэсцкая крэпасць — выдатны сімвал супраціўлення падчас Другой сусветнай вайны, яе абарона стала адным з прыкладаў усенароднага подзвігу, мужнасці і адвагі савецкіх пагранічнікаў.

13.30 14.30  Абед у кафэ.

14.30 15.30  Пераезд у Белавежскую пушчу.

15.30 19.00 Загарадная экскурсія ў маёнтак Дзеда Мароза: знаёмства са славутасцямі Нацыянальнага парку Белавежскай пушчы: музеем прыроды,  маёнткам Дзеда Мароза, дзе Вы ўбачыце чароўны калодзеж, казачны вятрак, 40-метровую ёлку, пазнаёміцеся з рознымі казачнымі персанажамі Паляны казак, зробленымі з натуральнага дрэва, агляд вальераў з жывёламі.

19.00 20.00 – Пераезд у г. Брэст на чыгуначны вакзал.

20.34 Адпраўленне цягніка  ў Мінск (вячэра  самастойна ў цягніку).

2 ДЗЕНЬ

Мінск

Хатынь

Курган

Славы

06.10  Прыбыццё цягніка ў г. Мінск.

07.00 08.00 Сустрэча турыстаў на чыгуначным вакзале. Сняданак у кафэ горада.

08.00 — 11.00  Аглядная экскурсія па горадзе “Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь.

Мінск горад з 900-гадовай гісторыяй. Разбураны на 50% падчас Другой сусветнай вайны, у пасляваенны час фактычна адбудаваны зноў. Сімваламі сучаснага Мінска з’яўляецца ўзноўленая ратуша, Нацыянальная  бібліятэка, рэканструяваная плошча Незалежнасці з падземным грамадска-гандлёвым цэнтрам “Сталіца, адрэстаўраваны будынак опернага тэатра, Чырвоны касцёл, сучасныя спартыўныя будынкі.

11.00 13.00 Рассяленне ў гасцініцы.

13.00 14.00  Абед у кафэ горада.

14.00 19.00 Загарадная экскурсія “Хатынь — Курган Славы.

Мемарыяльны комплекс  “Хатынь месца ўвекавечвання памяці жыхароў спаленай вёскі Хатынь і ўсіх ахвяр нацысцкага тэрору на беларускай зямлі. Курган Славы — помнік воінам-вызваліцелям Мінска і ўсёй Беларусі на месцы цяжкіх баёў улетку 1944 г.

19.00 20.00 Вячэра.

3 ДЗЕНЬ

Мір

Нясвіж

08.00 09.00  Сняданак. Высяленне з гасцініцы.

09.00 19.00 Загарадная экскурсія “Архітэктурныя помнікі Міра і Нясвіжа. Пазнаёміць вас з самымі каштоўнымі помнікамі Беларусі, уключанымі ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны: Мірскім замкам і палацава-паркавым комплексам у Нясвіжы.

13.00 14.00 Абед у кафэ г.п. Мір.

Экскурсія ў Мір (1395 г.) невялікі пасёлак у Гродзенскай вобласці, вядомы сваім знакамітым творам беларускага каменнага дойлідства — старажытным замкам, заснаваным у пачатку 16 стагоддзя князем Юрыем Ільінічам. Наведванне замка, а таксама агляд хрысціянскіх храмаў — Мікалаеўскага касцёла і Свята-Траецкай царквы, — гандлёвай плошчы пакіне незабыўнае ўражанне.

Нясвіж (1446 г.) - горад-легенда. Дзякуючы сваім уладальнікам, найбагацейшым магнатам Радзівілам, у 16 стагоддзі становіцца цэнтрам ардынацыі і сталіцай некаранаваных каралёў Вялікага Княства Літоўскага. Вы ўбачыце рыначную плошчу, ратушу — сімвал незалежнасці і эканамічнага развіцця горада, цяпер музей. Вас чакае агляд і наведванне  палацава-паркавага комплексу князёў Радзівілаў,  агляд касцёла Божага цела — радавой пахавальні Радзівілаў. Працягвае захапляць і дарыць цудоўныя імгненні зносінаў з прыродай прагулка па старым Англійскім парку, які быў закладзены адной з апошніх уладальніц Марыяй дэ Кастэлян Радзівіл.

Вяртанне ў Мінск.

19.54  Адпраўленне цягніка.

 

Кошт разлічваецца па запыце

У кошт уваходзяць:

  • аўтатранспартнае абслугоўванне;
  • экскурсійнае абслугоўванне;
  • чыгуначны праезд Брэст — Мінск;
  • уваходныя білеты ў музеі: мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой, музей прыроды, вальеры з жывёламі, маёнтак Дзеда Мароза, падарунак ад Дзеда Мароза, Мірскі замак, Нясвіжскі  палацава-паркавы комплекс, МК “Хатынь;
  • харчаванне: 2 сняданкі, 3 абеды, 1 вячэра;
  • пражыванне ў гасцініцы (1 ноч).
Усе туры Беларусі