Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Электрацягнікi серыі ЭПР

Асноўныя характарыстыкі электрацягнікоў для эксплуатацыі на рэгіянальных лініях бізнэс-класа
Найменне параметра Значэнне
Даўжыня цягніка, м 75,2
Колькасць вагонаў  4
Колькасць месцаў для сядзення 216
Агульная колькасць пасажырскіх месцаў 564
Паскарэнне пры крананні з месца, м/с2 1,2
Канструкцыйная хуткасць, км/г  160

Інтэр'ер вагонаў

Электрацягнік мае нізкую падлогу, што палягчае пасадку і высадку пасажыраў, светлыя і прасторныя салоны, якія ствараюць спрыяльныя ўмовы для перамяшчэння пасажыраў унутры вагонаў і паміж імі з забеспячэннем бачнасці па ўсёй даўжыні саставу.

Дзверы электрацягніка маюць праём шырынёй 1300 мм, што ў спалучэнні з аднаўзроўневымi пасадачнымі платформамі вышынёй 550 мм (еўрапейскі стандарт) дазваляе хутка ажыццявіць пасадку і высадку пасажыраў і скараціць працягласць стаянак на пунктах прыпынку.

Для палягчэння пасадкі і высадкі пасажыраў з платформаў вышынёй 200 мм, якімі абсталявана пераважная колькасць станцый Беларускай чыгункі, прадугледжаны спецыяльныя высоўныя прыступкі.

Каля ўваходных дзвярэй цягніка ёсць зона падагрэву падлогі, якая перашкаджае збіранню снегу і лёду і прадухіляе магчымыя выпадкі траўматызму пасажыраў у зімовы час.

Усе ўваходныя дзверы абсталяваны цеплавымі завесамі, якія дазваляюць прадухіліць страты цёплага паветра пры пасадцы і высадцы, эканомячы тым самым электраэнергію на ацяпленне саставу.

У адным з вагонаў кожнага саставу выдзелена прасторная шматфункцыянальная зона для пасажыраў у інвалідных калясках, з дзіцячымі каляскамі, веласiпедамі і вялiкім багажом.

У гэтай зоне размешчаны туалет вакуумнага тыпу, абсталяваны падагрэвам вады, дазатарам вадкага мыла і электрычнай сушкай для рук, які таксама прыстасаваны для карыстання пасажырамі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Электрацягнік абсталяваны сістэмамі  кандыцыяніравання паветра і ацяплення, адаптаванымі да кліматычных умоў Беларусі, якія дазваляюць падтрымліваць камфортную тэмпературу ўнутры салонаў і ў кабіне машыніста. Магутнасць ацяпляльнай сістэмы ў зімовы перыяд здольна забяспечыць тэмпературу ў салонах да + 20°С, пры тэмпературы надворнага паветра да - 30°С.

Вагоны маюць патройныя шклопакеты з таніроўкай, цепла- і сонцаахоўным пакрыццём, якія забяспечваюць высокі каэфіцыент цеплаізаляцыі пры захаванні высокай святлопрапускной здольнасці.

У пасажырскіх салонах  ёсць некалькі дысплэяў, дзе выводзіцца інфармацыя аб маршруце руху цягніка, тэмпературы надворнага паветра, бягучым часе. З дапамогай гэтых жа дысплэяў можна ажыццяўляць трансляцыю розных відэазапісаў.

На сценках ўсіх уваходных пляцовак уманціраваны кнопкі і мікрафоны для экстранай сувязі пасажыраў з машыністам.

У вагонах ўстаноўлена некалькі камер відэаназірання з перадачай відэасігнала на дысплэй у кабіне машыніста.

Запісаная інфармацыя захоўваецца на працягу 72 гадзін.