Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Дызель-цягнікi серыі ДП1

dp1_kalinkovichi120

 

Па ініцыятыве Беларускай чыгункі ў 2011 годзе быў пабудаваны першы аднавагонны дызель-цягнік ДП1 - вынік сумеснага праекта ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш» і польскай холдынгавай кампаніі «PESA Bydgoszcz SA» пры ўдзеле ААТ «Мінскі вагонарамонтны завод».

Для прывада аднавагоннага дызель-цягніка ужыты рухавік фірмы «МАН» і гідраўлічная перадача фірмы «Фойт». Магутнасць сілавой ўстаноўкі складае 382 кВт.

Новы дызель-цягнік значна эканамічнейшы за сваіх рыжскіх папярэднікаў серыі ДР-1, напрыклад, расход паліва ДП1 на адзін кіламетр прабегу ў тры разы меншы. Далёкасць ходу на адной запраўцы паліва складае каля 1000 км.

dp1_small

Асноўныя характарыстыкі дызель-цягніка ДП1:
Найменне параметра Значэнне
Даўжыня дызель-цягніка па восях аўтасчэпак, м

27,5

Магутнасць дызеля, кВт (к.с.)

382 (516)

Колькасць месцаў для сядзення

91

Агульная колькасць пасажырскіх месцаў

171

Сярэдняе паскарэнне дызель-цягніка на прамым гарызантальным участку пуцi для цягавага рэжыму, м/с2 :

да хуткасці 60 км/г
да хуткасці 100 км/г




0,5

Эксплуатацыйная хуткасць, км/г

120

dp1_small

Інтэр'ер дызель-цягніка

Дызайн салона дызель-цягніка адпавядае сучасным тэндэнцыям тэхнічнай эстэтыкі, формаўтварэння і тэхнічнага дызайну, забяспечвае належны ўзровень бяспекі і камфорту як пасажыраў, так і машыніста.

Салон дызель-цягніка абсталяваны падвойнымі і патройнымі месцамі для сядзення (ўстаноўленыя ў два рады), смеццязборнікамі і поручнямі.

salon_dp1 fotorep_dp1_9

У салоне размешчаны туалет вакуумнага тыпу, абсталяваны падагрэвам вады, індыкацыяй дзеючага стану.

Дызель-цягнік абсталяваны сістэмамі кандыцыяніравання паветра і ацяплення, якія дазваляюць падтрымліваць камфортную тэмпературу ўнутры салона і ў кабіне машыніста, сістэмай ахоўных паветраных завес уваходных дзвярэй вагона.

У салоне ёсць інфармацыйная сістэма для пасажыраў.

fotorep_komissija_dp12 fotorep_dp1_17

Салон дызель-цягніка абсталяваны сістэмай відэаназірання з перадачай відэаінфармацыі на дысплей у кабіне машыніста.