Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Цягнікі, якія курсiруюць ў зносінах Мінск—Вільнюс

Штодзённа па маршруце Мінск—Вільнюс курсіруюць цягнікi № 805/806, № 804/803, № 808/807.

Цягнік № 801/802 курсіруе па выхадных, святочных днях, абвешчанымі ў Рэспубліцы Беларусь непрацоўнымі.

Мытны і памежны кантролі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь для цягнікоў № 805/806 Мінск—Вільнюс і № 808/807 Вільнюс—Мінск ажыццяўляюцца ў шляху руху на ўчастку ГудагайМаладзечнаГудагай.

Для цягнікоў №№ 806, 808 и 804 Вільнюс—Мінск памежны і мытны кантролі праводзіцца на вакзале станцыі Вільнюс, з пачаткам пасадкі за 2 гадзiны і заканчэннем за 10 хвiлiн да адпраўлення цягніка.

Не прадугледжваецца пасадка пасажыраў па станцыі Гудагай у цягнікi № 806 і № 808 і праезд пасажыраў у цягніках № 805 і № 807 да станцыі Гудагай.

 


Маршрут цягнікоў № 805/806 і № 801/802 абслугоўваецца трохвагонным дызель-цягніком ДП3 вытворчасці польскай кампаніі «PESA Bydgoszcz SA». Пры неабходнасці правядзення планавых відаў рамонту магчыма замена рухомага саставу.
У ДП3 прадугледжана 152 месцы для сядзення. Да паслуг пасажыраў прадстаўлены прасторныя салоны; мяккія крэслы з індывідуальнымі рэгуляваннямі становішча спінкі і падлакотнікаў; паніжаную падлогу (600 мм). У кожным вагоне ўсталявана сістэма кандыцыянавання паветра; устройства цеплавых завес уваходных дзвярэй, якое перашкаджае паступленню халоднага паветра звонку і выхаду цёплага паветра з салонаў. Дзверы ў салон абсталяваны высоўнымі прыступкамі. Для пасадкі і высадкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі прадугледжаны адкідныя трапы. У цягніку ўстаноўлена два туалетныя комплексы вакуумнага тыпу, адзін з якіх прыстасаваны для пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Пры павелічэнні пасажырапатоку цягнік № 805/806 будзе ехаць здвоеным саставам дызель-цягнікоў ДП3 (6 вагонаў).

 

Размяшчэнне месцаў у вагонах:

Вагон 1 и 4*

 

 

 

 

Вагон 2 и 5*


Вагон 3 и 6*

 

 

 

 

* — пры курсіраванні дызель-цягніка здвоеным саставам.


Цягнікi № 808/807 і № 804/803 складаюцца з двух вагонаў адкрытага тыпу другога класа, умяшчальнасцю 138 месцаў.

Салон вагона абсталяваны двума радамі сядзенняў, схема размяшчэння месцаў 2+2.

У цягніку ёсць два санітарных вузла, у тым ліку адзін для асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі ў інвалідных калясках.

 

Размяшчэнне месцаў у вагонах:

Вагон 1

 

Вагон 2

 

Паважаныя пасажыры!

У мэтах выключэння затрымак цягнікоў і негатыўных уражанняў ад паездак, звязаных з магчымымі парушэннямі пашпартна-адміністрацыйных правілаў, вельмi просім Вас азнаёміцца ​​з патрабаваннямі, што прад'яўляюцца дзяржаўнымі кантрольнымі органамі пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі.