Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Хуткі фірменны цягнік № 40/39 Полацк-Масква «Дзвіна»

  • Цягнік курсiруе штодзённа. Праходзіць праз гарады: Віцебск, Смаленск і Вязьма.
  • У склад цягніка ўключаны вагоны класа СВ з двухмесным размяшчэннем пасажыраў, вагоны класа купэ з чатырохмесным размяшчэннем пасажыраў і вагоны класа плацкарт.
  • У вагонах СВ ўстаноўлены тэлевізары, падключаныя да трохпраграмнай відэасістэмы. У цягніку працуе міні-бібліятэка.
  • У кошт праезду ў вагоне СВ пры праездзе ў міжнародных зносінах ўключаны кошт набору харчавання або гарачай вячэры.
  • У складзе цягніка курсiруе вагон-рэстаран, меню якога складаецца з «фірменных» страў еўрапейскай і нацыянальнай беларускай кухні.
  • Для абслугоўвання фірменнага цягніка сфармiраваны брыгады праваднікоў, якія прайшлі атэстацыю на права яго абслугоўвання.

З 20.11.2016 па 28.02.2017 у парадку правядзення эксперыменту ў складзе цягніка будуць курсіраваць два вагоны з адзнакай «для некурцоў» — вагоны № 2 і № 3.

Усе фірменныя цягнікі