Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Скідкі і ільготы на праезд

Знайсці

Скідкі і ільготы на праезд

Не знайшлі адказ?

Задайце сваё пытанне

  • У адпаведнасці з Міждзяржаўным пасажырскім тарыфам (па-руску) даюцца скідкі для арганізаваных груп пры праездзе па чыгунках ўсіх дзяржаў СНД, Латвійскай Рэспублікі, Літоўскай Рэспублікі, Эстонскай Рэспублікі.

    Скідкі для групавых паездак даюцца з агульнага кошту праезда:

    • 20% ад агульнага кошту праезду групы ад 10 да 24 чалавек, якія аплацілі праезд дарослых пасажыраў;
    • 30% ад агульнага кошту праезду групы 25 чалавек і больш, якія аплацілі праезд дарослых пасажыраў.

    Пры вызначэнні колькасці складу групы, двое дзяцей ва ўзросце да 10-ці гадоў, якiя аплацілi праезд, лічацца за аднаго дарослага.

    Дзецям, якія едуць у складзе групы па дзіцячым праязным дакуменце, скідкі не даюцца.

  • Падобныя матэрыялы

    Льготы для дзяцей на падставе Закона РБ «О государственных социальных льготах, правах и гарантиях для отдельных категорий граждан»:

    дзеці ва ўзросце да 5 гадоў

    1. У міжнародных зносінах ў дзяржавы СНД бясплатна;

    2. У цягніках з нумараванымі месцамі пры праездзе па тэрыторыі Беларусі бясплатна.

    Дакумент, на падставе якога даецца праезд — пасведчанне аб нараджэнні (пашпарт) або пашпарт аднаго з бацькоў

    дзеці ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў

    1. У міжнародных зносiнах ў дзяржавы СНД Балтыі па дзіцячым тарыфе:
    2. У цягніках з нумараванымі месцамі пры праездзе па тэрыторыі Беларусі па дзіцячым тарыфе.

    Дакумент, на падставе якога даецца праезд — пасведчанне аб нараджэнні (пашпарт) або пашпарт аднаго з бацькоў.

    дзеці ва ўзросце да 7 гадоў бясплатна ў цягніках з ненумараваны месцамі (гарадскіх і рэгіянальных ліній эканом-класа) Дакумент, на падставе якога даецца праезд — пасведчанне аб нараджэнні (пашпарт) або пашпарт аднаго з бацькоў

    Льготы для пенсіянераў:

    Грамадзяне, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту (мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 55 гадоў) на падставе Указа Прэзідэнта РБ ад 29.04.2011 № 176.

    У цягніках рэгіянальных ліній эканом класа — 50% скідка ў перыяд з 1 мая па 30 верасня.

    Дакумент, на падставе якога даецца праезд — пенсійнае пасведчанне.

    Поўны пералік катэгорый грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія карыстаюцца правам ільготнага праезду чыгуначным транспартам (па стане на 01.03.2015) прыведзены ў табліцы.