Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Паслугі ў цягніках

Знайсці

Паслугі ў цягніках

Не знайшлі адказ?

Задайце сваё пытанне

  • На падставе Правілаў праезду (па-руску) пасажыраў у цягніках міжнародных зносін:

    • ручная паклажа павінна размяшчацца толькі на прызначаных для гэтага месцах. Пераважнае права размяшчэння ручной паклажы ў рундуку (куфары) мае пасажыр, які займае ніжнюю паліцу. Пасажыр павінен сам клапаціцца аб цэласнасці і захаванасці ручной паклажы. Забараняецца загрувашчваць ручной паклажай тамбуры і калідоры вагона, праходы ў купэ.
  • Згодна Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2002 N 28 (рэд. ад 20.02.2015) «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў»

    38. Забараняецца курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў, за выключэннем месцаў, спецыяльна прызначаных для гэтай мэты:

    ва ўсіх відах грамадскага транспарту, вагонах цягнікоў, на судах, у самалётах, за выключэннем цягнікоў далёкага накіравання, пасажырскіх судоў і самалётаў, у якіх прадугледжаны месцы, спецыяльна прызначаны для курэння.

  • У адпаведнасці з Правіламі перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2015 г. № 609:

    54. Пры праездзе ў вагоне з месцамі для ляжання камплект пасцельнай бялізны прадастаўляецца пасажыру па яго жаданні і за плату, калі кошт камплекта пасцельнай бялізны не ўключаны ў кошт праезду. Камплекты пасцельнай бялізны дастаўляюцца да месцаў размяшчэння пасажыраў правадніком вагона.

    Забараняецца карыстанне пасцельнымі прыналежнасцямі (матрацам, падушкай і коўдрай) без камплекта пасцельнай бялізны, прадастаўленага правадніком вагона.

    Па жаданні пасажыра праваднік вагона можа замяніць у шляху руху выкарыстаны камплект пасцельнай бялізны на новы за плату.

     

  • Кошт за карыстанне камплектам пасцельнай бялізны з 15.01.2016 г. складае:
     
    • у купэйных і плацкартных вагонах усіх цягнікоў, за выключэннем фірменных цягнікоў і міжнародных цягнікоў у краіны Заходняй Еўропы — 15 000 рублёў (да дэнамінацыі) / 1 руб. 50 кап (пасля дэнамінацыі).;
    • у купэйных і плацкартных вагонах фірменных цягнікоў і міжнародных цягнікоў у краіны Заходняй Еўропы — 20 000 рублёў (да дэнамінацыі)/ 2 руб. (пасля дэнамінацыі);
    • у вагонах СВ усіх цягнікоў — 30 000 рублёў (да дэнамінацыі) / 3 руб. (пасля дэнамінацыі).

    Кошт набору (рацыёну) харчавання ў вагонах павышанай камфортнасці фірменных цягнікоў міжнародных зносін фарміравання Беларускай чыгункі з 15.04.2014 г. складае:

    • для купэйных вагонаў — 80 000 рублёў (да дэнамінацыі) / 8 руб. (пасля дэнамінацыі);
    • для вагонаў СВ — 100 000 рублёў (да дэнамінацыі) / 10 руб. (пасля дэнамінацыі).