Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Прамое змешанае паведамленне (цягнік і аўтобус)

Знайсці

Прамое змешанае паведамленне (цягнік і аўтобус)

Не знайшлі адказ?

Задайце сваё пытанне

  • Афармленне праязных дакументаў (білетаў) для праезду ў прамых змешаных зносінах (цягніком і аўтобусам) ажыцяўляецца:

     - аўтаматызаваным спосабам ва ўсіх білетных касах Беларускай чыгункі, якія ажыцяўляюць продаж праязных дакументаў у міжрэгіянальным паведамленні;

     - ад пачатковай станцыі маршруту руху цягніка/аўтобуса да любой станцыі па маршруце іх накіравання.

    Пры праездзе ў паведамленні Брэст—Камянец—Брэст (аўтобусам) для дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў уключна, якія праязджаюць без заняцця месца, афармляецца безграшовы праязны дакумент (білет). Дзеці старэй 7 гадоў праязджаюць па поўным тарыфе.

    Продаж праязных дакументаў (білетаў) для праезду ў прамым змешаным паведамленні заканчваецца за 1 гадзіну да адпраўлення цягніка (аўтобуса) з пачатковай станцыі маршруту іх накіравання.

    Вяртанне праязных дакументаў (білетаў), аформленых для праезду ў прамых змешаных зносінах у білетных касах Беларускай чыгункі, ажыцяўляецца згодна з Правіламі перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.17.2015 № 609.