Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Парадак атрымання электронных рахункаў-фактур

Знайсці

Парадак атрымання электронных рахункаў-фактур

Не знайшлі адказ?

Задайце сваё пытанне

  • Парадак атрымання электронных рахункаў-фактур па аформленых праязных дакументах (білетах) падсправаздачнымі асобамі арганізацый у касах і праз Інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі за наяўныя і па БПК

    Для атрымання электронных рахункаў-фактур на аказаныя паслугі па аформленых праязных дакументах (білетах) неабходна накіраваць пісьмовую заяўку ў адрас Дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» па адрасе: г. Мінск, вул. Леніна, 17 або на E-mail: ns@rw.by, у заяўцы пазначыць:

    пры ажыццяўленні паездкі ў цягніках міжнародных, міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа (у вагонах з нумараванымі месцамі):

    поўнае і скарочанае найменне арганізацыі (прозвішча, імя індывідуальнага прадпрымальніка), УНП, юрыдычны адрас арганізацыі (індывідуальнага прадпрымальніка);

    нумар праязнога дакумента (білета), маршруту i дату афармлення (альбо прыкласці копію праязнога дакумента);

    пры ажыцяўленні паездкі ў цягніках гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа (у вагонах з ненумераванымі месцамі):

    поўнае і скарочанае найменне арганізацыі (прозвішча, імя індывідуальнага прадпрымальніка), УНП, юрыдычны адрас арганізацыі (індывідуальнага прадпрымальніка), а таксама прыкласці копію праязнога дакумента.