Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Праезд дзяцей

Знайсці

Праезд дзяцей

Не знайшлі адказ?

Задайце сваё пытанне

  • Падобныя матэрыялы

    У адпаведнасці з Правіламі перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2015 г. № 609:

    20. У цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных ліній, вагонах або цягніках міжнародных ліній фарміравання Беларускай чыгункі (у межах Рэспублікі Беларусь) пасажыр мае права правозіць з сабой дзяцей, якім у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь прадастаўлены адпаведныя льготы, ва ўзросце:

    да 5 гадоў - без права заняткі асобнага месца бясплатна з афармленнем бясплатных праязных дакументаў (білетаў) альбо з правам заняткі асобнага месца з аплатай і афармленнем дзіцячых праязных дакументаў (білетаў);

    ад 5 да 10 гадоў - з аплатай па льготнаму тарыфу і афармленнем дзіцячых праязных дакументаў (білетаў).

    Для дзяцей, старэйшых за 10 гадоў набываюцца поўныя праязныя дакументы (білеты).

    Узрост дзіцяці вызначаецца на дзень пачатку паездкі. Калі дзень пачатку паездкі супадае з днём нараджэння дзіцяці, якому спаўняецца 5 гадоў, то дзіця правозіцца ў парадку, вызначаным у абзацы другім часткі першай гэтага пункта. Калі дзень пачатку паездкі супадае з днём нараджэння дзіцяці, якому спаўняецца 10 гадоў, то дзіця правозіцца ў парадку, вызначаным у абзацы трэцім часткі першай гэтага пункта.

    21. У цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа, гарадскіх ліній пасажыр мае права правозіць з сабой бясплатна дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў, якім у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі прадастаўлены адпаведныя льготы, з афармленнем бясплатнага праязнога дакумента (білета).

    22. Праезд дзяцей ва ўзросце да 10 гадоў без суправаджэння дарослых не дапускаецца, за выключэннем навученцаў якія карыстаюцца чыгуначным транспартам для наведвання ўстаноў адукацыі, пры наяўнасці даведкі аб тым, што грамадзянін з’яўляецца навучэнцам.

    Дзеці, якія праязджаюць у цягніку без суправаджэння дарослых і без праязных дакументаў (білетаў), павінны быць перададзены ўпаўнаважанымі асобамі на бліжэйшай станцыі супрацоўніку органаў унутраных спраў.

    Пасажыр, з якім едзе дзіця ва ўзросце да 10 гадоў па бясплатным або дзіцячаму праязным дакументам (білету), павінен мець арыгінал дакумента, які пацвярджае ўзрост дзіцяці (пасведчанне аб нараджэнні, дакумент, які сведчыць асобу дзіцяці, дакумент, які сведчыць асобу аднаго з бацькоў, у якім маецца адзнака аб дзецях), і прад’яўляць яго ўпаўнаважанай асобе пры пасадцы ў цягнік і ў дарозе.

    2. У адпаведнасці з дадаткам 1 да Пагаднення паміж чыгуначнымі адміністрацыямі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Латвійскай Рэспублікі, Літоўскай Рэспублікі, Эстонскай Рэспублікі аб асаблівасцях прымянення асобных нормаў Пагаднення аб міжнародных пасажырскіх зносінах (СМПС) - ОП СМПС:

    Артыкул 10

    Умовы праезду дзяцей

    § 1. Пасажыр мае права правезці з сабой бясплатна адно дзіця ва ўзросце не старэйш за 5 гадоў, калі ён не займае асобнага месца. Пры гэтым у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам дзяржавы, у якой ажыццяўляецца афармленне праязных дакументаў, на праезд такіх дзяцей можа афармляцца безграшовы праязны дакумент.

    Для заняткі асобнага месца дзіцяці не старэйшыя за 5 гадоў неабходна набыць праязны дакумент па дзіцячым тарыфе.

    Пры накіраванні з пасажырам больш аднаго дзіцяці ва ўзросце не старэйш за 5 гадоў, на ўсіх астатніх дзяцей, акрамя аднаго, павінны набывацца праязныя дакументы па дзіцячым тарыфе.

    § 2. На кожнага дзіцяці ад 5 да 10 гадоў неабходна набываць праязныя дакументы па дзіцячым тарыфе.

    Для дзяцей, старэйшых за 10 гадоў набываюцца праязныя дакументы па поўным тарыфе.

    Дзеці ва ўзросце да 10 гадоў без суправаджэння дарослых да праезду ў пасажырскіх цягніках не дапускаюцца. Пасажыр, з якім едзе дзіця да 10 гадоў, павінен мець сапраўдны дакумент, які пацвярджае ўзрост дзіцяці.

    § 3. Узрост дзіцяці вызначаецца на дзень пачатку паездкі. Калі дзень пачатку паездкі супадае з днём нараджэння дзіцяці, якому спаўняецца 5 гадоў, то дзіця правозіцца бясплатна (калі ён не займае асобнае месца). Калі дзень пачатку паездкі супадае з днём нараджэння дзіцяці, якому спаўняецца 10 гадоў, то афармляюцца праязныя дакументы па дзіцячым тарыфе.