Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Заканадаўства

Заўвага: «Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь ўстаноўлены:

    
у артыкуле 27 абмежаванні сумеснай працы ў дзяржаўных арганізацыях (іх адасобленых падраздзяленнях) мужа і жонкі, блізкіх сваякоў;

    
у пункце 5 артыкула 47 права наймальніка на спыненне працоўнага дагавора з дзяржаўнай службовай асобай за непадпісанне абавязацельстваў па выкананні антыкарупцыйных абмежаванняў;

    
у пункце 5-1 артыкула 47 права наймальніка на спыненне працоўнага дагавора з дзяржаўнай службовай асобай за парушэнне абавязацельстваў па выкананні антыкарупцыйных абмежаванняў, а таксама за здзяйсненне правапарушэння, які стварае ўмовы для карупцыі, або карупцыйнага правапарушэння;

    
у артыкуле 255 абмежаванні работы па сумяшчальніцтве для кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і арганізацый, у статутных фондах якіх 50 і больш працэнтаў акцый (долей) знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама забарона для кіраўнікоў арганізацый любых формаў уласнасці ўваходзіць у склад органаў, якія ажыццяўляюць функцыі нагляду і кантролю ў адпаведных арганізацыях».

Пералік карупцыйных злачынстваў:

(Зацверджаны пастановай Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь 31 студзеня 2011 г. № 5/8/1/34/6)

 

  1. Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (арт.210 КК).
  2. Легалізацыя ( «адмыванне») матэрыяльных каштоўнасцей, набытых злачынным шляхам, здзейсненная  службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (ч.2 і ч.3 арт. 235 КК).
  3. Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасцю (ч.2 і ч.3 арт. 424 КК).
  4. Бяздзейнасць службовай асобы з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасцю (ч.2 і ч.3 арт. 425 КК).
  5. Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасцю (ч.2 і ч.3 арт. 426 КК).
  6. Незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці (арт. 429 КК).
  7. Атрыманне хабару (арт. 430 КК).
  8. Дача хабару (арт. 431 КК).
  9. Пасрэдніцтва ў хабарніцтве (арт. 432 КК).
  10. Злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады альбо бяздзейнасць улады, учыненыя з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасцю (ч.1 арт. 455 КК).