Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Ваенізаваная ахова

Начальнік Ваенізаванай аховы Беластоцкі Аляксандр Леанідавіч
Першы намеснік начальніка Калядка Павел Іванавіч
Намеснік начальніка ваенізаванай аховы па ідэалагічнай працы, кадрах і сацыяльных пытаннях Семеннік Сяргей Уладзіміравіч
Галоўны інжынер Камандзіраў Уладзімір Міхайлавіч
Начальнік Мінскага атрада — намеснік начальніка Ваенізаванай аховы
Манулік Антон Іосіфавіч
Начальнік Брэсцкага атрада — намеснік начальніка Ваенізаванай аховы Дземянчук Яўген Фёдаравіч
Начальнік Гомельскага атрада — намеснік начальніка Ваенізаванай аховы Дзербееў Міхаіл Міхайлавіч
Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Ваенізаванай аховы Рабаў Віктар Дзмітрыевіч

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 42 59, факс (+375 17) 225 42 59 — прыёмная начальніка ваенізаванай аховы
Тэл. (+375 17) 225 38 40, факс 225 47 39 — дыспетчар ваенізаванай аховы (кругласутачна)
E-mail: vohr_dez@mnsk.rw.by
Адрас: 220014, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Аўтадораўская, 5

Прававой асновай дзейнасці Ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі з'яўляюцца:
  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 06.01.1999 № 237-З «Аб чыгуначным транспарце»;
  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 06.06.2001 № 32-З «Аб перавозцы небяспечных грузаў» (артыкул 23 );
  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 13.11.2001 № 61-З «Аб зброі»;
  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 08.11.2006 № 175-З «Аб ахоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь»;
  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 27.08.2008 № 429-З «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту» (артыкул 23);
  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 13.07.2012 № 408-З «Аб наркатычных сродках, псіхатропных рэчывах, іх прэкурсорах і аналагах» (артыкул 13);
  • Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2002 № 28 «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажываннi тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў» (пункт 26-1 Палажэння, зацверджанага гэтым дэкрэтам);
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20.08.2001 № 443  Аб геральдычным знаку - эмблеме Беларускай чыгункі, форменнай вопратцы і знаках адрознення работнікаў чыгуначнага транспарту агульнага карыстання»;
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.08.2002 № 473 «Аб мерах па ўдасканаленні рэгулявання абароту баявой, службовай, грамадзянскай зброi i боепрыпасаў да яе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»;
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.10.2007 № 534 «Аб мерах па ўдасканаленнi ахоўнай дзейнасці»;
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.09.2010 № 450 «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці»;
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.02.2011 № 72 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь»;
  • пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.09.1993 № 656 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб дысцыпліне працаўнікоў чыгуначнага транспарту Рэспублікі Беларусь»;
  • пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 04.07.2006 № 829 «Аб устанаўленні тарыфаў на паслугі па суправаджэнні (мытным суправаджэннi, абавязковым суправаджэннi) тавараў і (або) транспартных сродкаў, што перамяшчаюцца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аўтамабільным транспартам, і паслугі па абавязковым суправаджэннi ахоўных грузаў, што перамяшчаюцца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь чыгуначным транспартам»;
  • пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.05.2007 № 601 «Аб некаторых мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2006 г. «Аб ахоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь»;
  • пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.01.2008 № 34 «Аб мерах па рэалізацыі Ӯказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.10.2007 № 534»;
  • пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25.01.2008 № 104 «Аб працягласці змены звыш 12 гадзін для асобных катэгорый работнікаў»;
  • пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2010 № 47 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення абавязковых медыцынскіх аглядаў працаўнiкоў і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»;
  • пастанова Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 20.12.2010 № 428 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення ацэнкі ведаў работнiкаў суіскальнікаў спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) (ліцэнзіятаў), якія маюць намер ажыццяўляць (ажыццяўляюць) ахоўную дзейнасць»;
  • Правілы перавозак небяспечных грузаў па чыгунках, зацверджаныя Саветам па чыгуначным транспарце Садружнасці Незалежных Дзяржаў ( пратакол ад 05.04.1996 №15) ;
  • iншыя акты заканадаўства, лакальныя нарматыўныя прававыя акты Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і Беларускай чыгункі.
Асноўныя задачы і функцыі Ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі

Згодна з Законам ад 08.11.2006 «Аб ахоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка» (далей Беларуская чыгунка ) ажыццяўляе ахову грузаў у шляху руху і на чыгуначных станцыях, аб'ектаў арганізацый чыгуначнага транспарту агульнага карыстання, у тым ліку на дагаворнай аснове, сіламі ваенізаванай аховы .

У адпаведнасці з гэтым Законам выдадзены Ӯказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.10.2007 № 534 «Аб мерах па ўдасканаленнi ахоўнай дзейнасці», які дае Беларускай чыгунцы права на стварэнне ваенізаванай аховы .

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.01.2008 № 34 «Аб мерах па рэалізацыі Ӯказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2007 г № 534 «устаноўлена, што абавязковай ахове ваенізаванай аховай падлягаюць:

  • грузы, што перавозяцца чыгуначным транспартам агульнага карыстання i падлягаюць абавязковаму суправаджэнню ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;
  • аб'екты жыццезабеспячэння і павышанай небяспекі Беларускай чыгункі і арганізацый, якія ўваходзяць у яе склад (пералік гэтых аб'ектаў вызначаны загадам начальніка Беларускай чыгункі ад 25.03.2014 № 130Н).

Ваенізаванай аховай таксама выконваюцца функцыі па спыненні ў межах сваёй кампетэнцыі актаў незаконнага ўмяшання ў дзейнасць чыгуначнага транспарту, ахове пакінутых на прамежкавых станцыях саставаў з небяспечнымі грузамі, маторвагоннага рухомага саставу ў месцах адстою, супрацьдзеянні незаконнай перавозцы тавараў чыгуначным транспартам па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, забеспячэннi захаванасці маёмасці на аб'ектах чыгуначнай інфраструктуры, якія будуюцца і мадэрнізуюцца, прафілактыцы невытворчага траўматызму, забеспячэннi абароны рухомага саставу ад актаў вандалізму, удзелу ў ахове грамадскага парадку на чыгуначным транспарце агульнага карыстання ва ўзаемадзеянні з органамі ўнутраных спраў, рэалізацыі іншых даручэнняў кіраўніцтва Беларускай чыгункі па забеспячэннi захаванасці грузаў, што перавозяцца, і дзяржаўнай маёмасці.

Ваенізаваная ахова Беларускай чыгункі з'яўляецца адасобленым структурным падраздзяленнем (філіялам) Беларускай чыгункі, мае самастойны баланс, рахунак у банку, пячатку са сваёй назвай, а таксама адпаведныя пячацi і штампы.

Сваю дзейнасць Ваенізаваная ахова ажыццяўляе ад імя Беларускай чыгункі ў межах паўнамоцтваў, дадзеных ёй у адпаведнасці з заканадаўствам.

Структура, штатны расклад ваенізаванай аховы, дыслакацыя, ўчасткі абслугоўвання і колькасць пастоў яе падраздзяленняў зацвярджаюцца Начальнікам Беларускай чыгункі ( загад начальніка Беларускай чыгункі ад 25.03.2014 № 131Н).

Структурна Ваенізаваная ахова Беларускай чыгункі складаецца з апарата ваенізаванай аховы  як кіруючага органа, і трох атрадаў (Мінскі, Брэсцкі і Гомельскі). У склад атрадаў ўваходзяць 34 стралковыя каманды.

Лімітавая штатная колькасць Ваенізаванай аховы, усталяваная пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.01.2008 № 34, складае 3500 адзінак.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.02.2011 № 72 Урадам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца дзяржаўнае рэгуляванне цэн ( тарыфаў ) на паслугі па абавязковым суправаджэннi ахоўных грузаў, што перамяшчаюцца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь чыгуначным транспартам, шляхам ўстанаўлення гэтых тарыфаў (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 04.07.2006 № 829).

Тарыфы на паслугі па суправаджэнні іншых грузаў, што перамяшчаюцца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь чыгуначным транспартам, а таксама па ахове аб'ектаў арганізацый чыгуначнага транспарту агульнага карыстання сіламі ваенізаванай аховы, ўсталёўваюцца Беларускай чыгункай самастойна.