Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Служба па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю

Начальнік службы  Юкоўскі Уладзімір Уладзіміравіч
Намеснік начальніка службы - начальнік аддзела па рабоце з гаспадарчымі таварыствамі  Андрэева Ганна Аляксандраўна
Намеснік начальніка службы - начальнік аддзела па распараджэнні маёмасцю  Згурская Лілія Дзмітрыеўна

Кантактная інфармацыя:

Тэл.: (+375 17)225 46 95
Факс: (+375 17) 225 05 37 – прыёмная
E-mail: ps@upr.mnsk.rw.by
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю з'яўляецца структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні ў намесніка Начальніка Беларускай чыгункі.

Асноўныя кірункі дзейнасці

  1. Арганізацыя работы па рэалізацыі на Беларускай чыгунцы дзяржаўнай палітыкі ў галіне кіравання і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю.
  2. Метадычнае забеспячэнне арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі па пытаннях кіравання і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю, замацаванай за імі на праве гаспадарчага вядзення і аператыўнага кіравання.
  3. Вызначэнне працэдуры падрыхтоўкі і рэалізацыі рашэнняў па пытаннях распараджэння дзяржаўнай маёмасцю, замацаванай за арганізацыямі Беларускай чыгункі на праве гаспадарчага вядзення і аператыўнага кіравання.
  4. Ажыццяўленне адзінай палітыкі па пытаннях арэнды будынкаў, збудаванняў, вытворчых плошчаў і іншых памяшканняў, якія адносяцца да рэспубліканскай уласнасці.
  5. Арганізацыя работы па выяўленні і ўключэнні ў гаспадарчы абарот нерухомай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца альбо неэфектыўна выкарыстоўваецца, арганізацыямі і адасобленымі структурнымі падраздзяленнямі Беларускай чыгункі, ажыццяўленне кантролю і аналізу за названым працэсам.

Служба ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе задачамi ажыццяўляе функцыі:

  • каардынацыя работы арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, ажыццяўленне кантролю і аналізу яе выканання;
  • каардынацыя работы арганізацый Беларускай чыгункі па своечасовай падачы адпаведнаму тэрытарыяльнаму фонду звестак у рэестр маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь;
  • ажыццяўленне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку абнаўлення і ўдакладнення звестак, якія змяшчаюцца ў рэестры маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, у адносiнах да маёмасцi, замацаванай на праве гаспадарчага вядзення за дзяржаўным аб'яднаннем «Беларуская чыгунка»;
  • арганізацыя кантролю і аналізу эфектыўнасцi ўкладання маёмасці Беларускай чыгункі ў статутныя фонды (акцыі) іншых арганізацый;
  • каардынацыя работы па арганізацыі ўладальніцкага нагляду ў таварыствах, акцыі (долі ва ўстаўных фондах) якіх належаць Рэспубліцы Беларусь;
  • арганізацыя работы па выкананні зацвярджаемым Урадам плана прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці;
  • падрыхтоўка і ўнясенне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў Мінтранс прапаноў і матэрыялаў аб прыняцці рашэнняў па распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю, замацаванай за арганізацыямі Беларускай чыгункі на праве гаспадарчага вядзення і аператыўнага кіравання (адчужэнне на аўкцыёне, па конкурсе, без правядзення аўкцыёну або конкурсу, перадача ў залог, арэнду, бязвыплатнае карыстанне, іншая перадача без змены формы ўласнасці);
  • разгляд матэрыялаў па спісанні нежылых будынкаў, збудаванняў і перадатачных прылад, што даюцца арганізацыямі Беларускай чыгункі, з наступным унясеннем па ім прапаноў на камісію па фінансава-эканамічных і цэнавых пытаннях;
  • удзел у праверках арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі па пытаннях кіравання і распараджэння маёмасцю, інфармаванне пры неабходнасці кіраўніцтва чыгункі аб іх выніках;
  • узгадненне статутаў арганізацый і палажэнняў аб адасобленых структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі ў межах кампетэнцыі службы;
  • удзел у падрыхтоўцы і ўзгадненні праектаў нарматыўных прававых актаў па пытаннях кіравання і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю;
  • узаемадзеянне з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі арганізацыямі па пытаннях кіравання і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю, замацаванай за арганізацыямі Беларускай чыгункі на праве гаспадарчага вядзення і аператыўнага кіравання;
  • распрацоўка нарматыўных і метадычных дакументаў па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю службы;
  • забеспячэнне захаванасці дакументаў бягучага справаводства ў службе, фармiраванне дакументаў і спраў у адпаведнасці з зацверджанай наменклатурай, іх афармленне і перадача ў аддзел архіваў службы справаводства і кантролю выканання Ўпраўлення Беларускай чыгункі.