Служба пуцi
Начальнік службы | Мамсікаў Мікалай Уладзіміравіч |
Першы намеснік начальніка службы |
Корык Сяргей Уладзіміравіч |
Намеснік начальніка службы па тэхнічнай палітыцы | Касцюкоў Алег Паўлавіч |
Намеснік начальніка службы - начальнік аддзела механізацыі і рамонту |
Віршута Аляксей Іванавіч |
Кантактная інфармацыя:
Тэл. (+375 17) 225 46 95, факс (+375 17) 225 46 18
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17
Служба пуцi з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні ў намесніка Начальніка Беларускай чыгункі, які курыруе пытанні гаспадаркі пуці.
Асноўныя напрамкі дзейнасці
- Утрыманне ў пастаяннай спраўнасці ўсіх элементаў чыгуначнага пуці і яго рамонт, забеспячэнне бяспечнага і бесперабойнага руху цягнікоў з усталяванымі хуткасцямі.
- Павышэнне якасці рамонту і бягучага ўтрымання пуцi, укараненне комплекснай механізацыі і прагрэсіўнай тэхналогіі рамонтна чыгуначных работ з высокаэфектыўным выкарыстаннем машын і механізмаў, удасканаленне метадаў і формаў бягучага ўтрымання пуцi на базе механізацыі і машынiзацыi цяжкіх і працаёмкіх работ і скарачэнне долі ручной працы.
- Арганізацыя рамонту і ўтрымання інжынерных збудаванняў у стане, які забяспечвае бяспечны пропуск цягнікоў з усталяванымі хуткасцямі руху, пропуск паводкавых і ліўневых вод.
- Стварэнне і захаванне ахоўных лесанасаджэнняў і ажыццяўленне кантролю за своечасовым правядзеннем мерапрыемстваў па абароне пуцi ад снежных заносаў і размываў.
- Распрацоўка перспектыўных і гадавых планаў рамонту пуцi, землянога палатна і збудаванняў, рамонту і капітальнага будаўніцтва аб'ектаў гаспадаркі пуці.
- Распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў па павышэнні эфектыўнасці вытворчасці, рамонту і паўторным выкарыстанні матэрыялаў верхняй будовы пуцi, эканоміі паліва і электраэнергіі, паляпшэнні выкарыстання асноўных і абаротных сродкаў.
- Ажыццяўленне сумесна са службай кіравання персаналам Беларускай чыгункі, аддзяленнямі Беларускай чыгункі мерапрыемстваў па падбору і расстаноўцы кіраўнікоў і спецыялістаў, укамплектаванні прадпрыемстваў гаспадаркі пуці кадрамі, павышэнні іх кваліфікацыі.
- Фармiраванне на аснове прапаноў падведамасных прадпрыемстваў плана ўкаранення новай тэхнікі, перадавой тэхналогіі, мадэрнізацыі абсталявання. Арганізацыя работы па рацыяналізацыі і вынаходніцтве, метадычная дапамога ў вядзенні гэтых пытанняў спецыялістамі прадпрыемстваў гаспадаркі пуці.
- Аператыўнае і тэхнічнае кіраванне працай пуцевымяральных і дэфектаскопных вагонаў, габарытаабследвальнай і моставыпрабавальнай станцый, лабараторый па дэфектаскапіі.
- Аператыўнае кіраванне вытворчай дзейнасцю прадпрыемстваў чыгуначнага падпарадкавання:
- пуцявых машынных станцый;
- УП «Рэйказварачны поезд №10 ст. Орша»;
- Эксплуатацыйнае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Цэнтр механізацыі пуцявых работ Беларускай чыгункі»;
- дыстанцыі пуцi;
- дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў.