Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Служба перавозак

Начальнiк службы  Дулуб Пётр Міхайлавіч
Першы намеснік начальніка службы  Мацкель Валерый Мар'янавіч
Намеснік начальніка службы  
Намеснік начальніка службы па тэхнічнай палітыцы Макрыдзенка Аляксей Барысавіч
Намеснік начальніка службы Старынская Наталля Аляксандраўна
Намеснік начальніка службы - начальнік Цэнтра кіравання перавозкамі  Саковіч Сяргей Яўгенавіч
Кантактная інфармацыя:

Тэл.: (+375 17) 225 05 33, 225 44 33
E-mail: nzd@upr.mnsk.rw.by
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба перавозак з'яўляецца структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні першага намесніка Начальніка Беларускай чыгункі.

У склад службы ўваходзяць:

  • Цэнтр кіравання перавозкамі;
  • аддзел тэхнічнага забеспячэння перавозачнага працэсу і арганізацыі працы станцый;
  • сектар інфармацыйнага забеспячэння перавозачнага працэсу.

Цэнтр кіравання перавозкамі службы складаецца з аператыўна-распарадчага аддзела і аддзела распрацоўкі графіка руху цягнікоў і арганізацыі «вокнаў».

Асноўныя кірункі дзейнасці:

  • ажыццяўленне аператыўнага кіравання эксплуатацыйнай работай аддзяленняў і станцый Беларускай чыгункі і пропускам вагонапатоку на аснове эфектыўнага выкарыстання рухомага саставу і ўсіх тэхнічных сродкаў;
  • непасрэднае дыспетчарскае кіраванне рухам цягнікоў і пропускам вагонапатоку на ўчастках і чыгуначных вузлах згодна з пералiкам, зацверджаным Начальнікам Беларускай чыгункі;
  • каардынацыя работы службаў, аддзяленняў і арганізацый па пытаннях арганізацыі перавозачнага працэсу, эфектыўнага выкарыстання рухомага саставу і ўсіх тэхнічных сродкаў на Беларускай чыгунцы;
  • тэхнічнае і аператыўнае кіраванне гаспадаркай перавозак праз аддзелы перавозак аддзяленняў чыгункі і станцыі;
  • арганізацыя выканання плана перавозак грузаў, графіка руху цягнікоў, плана фармiравання цягнікоў, тэхнічнага плана эксплуатацыйнай працы, планаў забеспячэння «вокнаў»;
  • змена-суткавае і бягучае планаванне цягніковай і грузавой работы, кантроль і аператыўны аналіз іх выканання;
  • кантроль за размеркаваннем парку вагонаў на аддзяленнях Беларускай чыгункі па роду рухомага саставу і па прыналежнасці дзяржавам-уласнікам;
  • правядзенне рэгулявальных мерапрыемстваў з мэтай своечасовага забеспячэння заявак грузаадпраўнікоў на пагрузку грузаў, выканання ўзгодненых тэхнічных нормаў эксплуатацыйнай працы дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, па выкананні міждзяржаўнага рэгулявання вагонаў, дасягнення станоўчага сальда ў разліках з чыгуначнымі адміністрацыямі замежных дзяржаў за карыстанне грузавымі вагонамі;
  • распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў па рацыянальным размяшчэнні лакаматыўнага парка, утрыманне яго ў адпаведнасці з аб'ёмам цягніковай, манеўровай і гаспадарчай працы, забеспячэнне своечасовага вывазу гатовых да адпраўлення цягнікоў са станцый, дасягненне станоўчага сальда ў разліках з чыгуначнымі адміністрацыямі сумежных дзяржаў за карыстанне паркам лакаматываў;
  • арганізацыя і забеспячэнне перавозак экспартных, імпартных і транзітных грузаў у міжнародных і прамых чыгуначна-водных кірунках, ажыццяўленне кантролю за рацыянальным выкарыстаннем парка вагонаў у перагрузачных раёнах памежных станцый, кантроль за выкананнем ўзгодненых норм прыёму і здачы праз памежныя пераходы цягнікоў і вагонаў;
  • распрацоўка маршрутаў руху негабарытных грузаў, арганізацыя і кантроль выканання гэтых, вайсковых і іншых спецыяльных перавозак згодна з устаноўленым Начальнікам Беларускай чыгункі рэгламентам працы;
  • гадавое, квартальнае, месячнае, сутачнае планаванне забеспячэння «вокнаў» для выканання рамонтных і будаўніча-мантажных работ, аналіз выканання планаў забеспячэння «вокнаў» і паўнаты іх выкарыстання;
  • разгляд прапаноў па пытаннях забеспячэння «вокнаў» ў графіку руху цягнікоў для выканання рамонтна-будаўнічых работ на участках і станцыях, распрацоўка мерапрыемстваў па эфектыўным выкарыстанні «вокнаў», з улікам забеспячэння бяспекі руху цягнікоў і пропуску планавых вагонапатокаў;
  • тэхнічнае кіраванне гаспадаркай перавозак, распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў па яго ўтрыманні, умацаванні;
  • развіццё гаспадаркі на аснове ўкаранення сучасных тэхналогій, сродкаў аўтаматызацыі, механізацыі і вылічальнай тэхнікі, забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў і тэхнікі бяспекі;
  • рэалізацыя дзяржаўных, галіновых і комплексных мэтавых навукова-тэхнічных праграм і арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па павышэнні тэхнічнага ўзроўню гаспадаркі перавозак, укараненні высокапрадукцыйнай тэхнікі, абсталявання, сродкаў вылічальнай тэхнікі, механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў і аўтаматызацыі кіравання перавозкамі;
  • распрацоўка і карэкціроўка графіка руху цягнікоў, варыянтных графікаў руху цягнікоў, плана фарміравання цягнікоў, тэхнічнага плана эксплуатацыйнай работы;
  • распрацоўка і арганізацыя выканання праграм, мерапрыемстваў, планаў па ўдасканаленні эксплуатацыйнай працы, скарачэнні эксплуатацыйных расходаў, павышэнні даходаў, аптымізацыі працы маладзейных участкаў чыгункі, энерга-, паліва-, рэсурсазберажэнні, укараненні новай тэхнікі, перадавых энергазберагальных і рэсурсазберагальных тэхналогій, рацыяналізатарскіх прапаноў, тэхнічных навін, павышэнні кваліфікацыі работнікаў гаспадаркі;
  • распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў па павышэнні рэнтабельнасці перавозак, паляпшэнні транспартна-эканамічных сувязяў, максімальнаму прыцягненню да перавозкі грузаў на чыгуначны транспарт у прамых, мясцовых і транзітных зносiнах;
  • выкананне аналізу вагонопотокаў, вывучэнне перспектыў развіцця перавозак, распрацоўка мерапрыемстваў, планаў па найбольш эканамічна мэтазгодным кірунку вагонапатокаў, тэхнічным абсталяванні станцый і ўчасткаў чыгункі;
  • арганізацыя распрацоўкі тэхналагічных працэсаў працы сартавальных, участковых, грузавых станцый, зацвярджэння і кантролю іх выканання;
  • распрацоўка і арганізацыя ўкаранення новых інфармацыйных тэхналогій, арганізацыя ўводу новых задач і наступнай іх эксплуатацыі ў інфармацыйнай аналітычнай сістэме падтрымкі кіраўнічых рашэнняў па грузавых перавозках (ІАС ПКР ГП);
  • распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы вытворчага і кіраўнічага персаналу гаспадаркі перавозак да працы з аўтаматызаванымі сістэмамі кіравання перавозкамі;
  • перагляд дзеючай у гаспадарцы перавозак нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі, распрацоўка, узгадненне тэхналагічных працэсаў, тэхналогій, інструкцый, правілаў, палажэнняў, метадычных указанняў;
  • распрацоўка заданняў і тэхнічных умоў на праектаванне развіцця станцый і чыгуначных участкаў, тэхнічнае суправаджэнне праектавання і капітальнага будаўніцтва аб'ектаў службы.