Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Служба грамадзянскіх збудаванняў

Начальнік службы Барысік Уладзімір Андрэевіч
Намеснік начальніка службы па тэхнічнай палітыцы Какора Віталь Віктаравіч
Намеснік начальніка службы  Ягораў Аляксандр Аляксандравіч

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 46 27, факс (+375 17) 225 46 53
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба грамадзянскіх збудаванняў з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні ў намесніка Начальніка Беларускай чыгункі, які курыруе ідэалагічную, эксплуатацыйную працу і развіццё гаспадаркі грамадзянскіх збудаванняў, а таксама сацыяльныя пытанні на Беларускай чыгунцы.

Асноўныя кірункі дзейнасці

  1. Ажыццяўленне кантролю за эксплуатацыяй і развіццём гаспадаркі грамадзянскіх збудаванняў, забеспячэннем яго утрымання ў спраўным стане.
  2. Распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў па планаванні будаўніцтва аб'ектаў жылля і сацкультбыту, кантроль за выкананнем планаў жыллёвага будаўніцтва, капітальнага рамонту будынкаў, збудаванняў і сетак, павышэнне ўзроўню добраўпарадкавання жыллёвага фонду.
  3. Распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў па паляпшэнні жыллёва-бытавых умоў работнікаў Беларускай чыгункі.
  4. Ажыццяўленне гаспадарчага абслугоўвання апарата Ўпраўлення Беларускай чыгункі ў адпаведнасці з правіламі і нормамі вытворчай санітарыі і супрацьпажарнай абароны будынка Ўпраўлення Беларускай чыгункі.

У склад службы ўваходзяць:

  • тэхнічны аддзел - начальнік аддзела Ждановіч Вольга Міхайлаўна;
  • аддзел эксплуатацыі - начальнік аддзела Патэпка Ларыса Уладзіміраўна;
  • гаспадарчы аддзел - начальнік аддзела Новікаў Анатоль Міхайлавіч.

Служба ажыццяўляе кантроль і метадычнае кіраванне працай дыстанцый грамадзянскіх збудаванняў, у тым ліку:

  • Мінская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў;
  • Баранавіцкая дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў;
  • Брэсцкая дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў;
  • Гомельская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў;
  • Магілёўская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў;
  • Віцебская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў;
  • Аршанская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў.