Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Служба бяспекі руху цягнiкоў

Галоўны рэвізор па бяспецы руху цягнікоў Жураўскі Ўладзімір Мікалаевіч
Першы намеснік галоўнага рэвізора па бяспецы руху цягнікоў Брэчка Іван Мікалаевіч
Намеснік галоўнага рэвізора па бяспецы руху цягнікоў  Улашчык Мікалай Пятровіч

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 49 83, факс (+375 17) 227 47 67
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба бяспекі руху цягнікоў з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаванні Начальніку чыгункі.

Асноўныя кірункі дзейнасці:

  • аналіз стану бяспекі руху цягнікоў на чыгунцы, арганізацыя распрацоўкі сумесна з датычнымі службамі і арганізацыямі чыгуначнага падпарадкавання мерапрыемстваў па папярэджанні парушэнняў бяспекі руху цягнікоў і ажыццяўленне кантролю за іх выкананнем;
  • арганізацыя працы і кантроль за забеспячэннем бяспекі руху цягнікоў на Беларускай чыгунцы;
  • ажыццяўленне кантролю за правядзеннем перыядычных праверак ведаў работнікамі Беларускай чыгункі правілаў тэхнічнай эксплуатацыі чыгункі, інструкцый па сігналізацыі, па руху цягнікоў і манеўровай працы на Беларускай чыгунцы, іншых нарматыўных актаў па пытаннях забеспячэння бяспекі руху цягнікоў, удзел у гэтых праверках.