Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Аддзел арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, гандлю і грамадскага харчавання

Начальнік аддзела  Лагацкая Алёна Мікалаеўна

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 49 61, 225 06 49, факс (+375 17) 225 10 92
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Аддзел арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, гандлю і грамадскага харчавання з’яўляецца самастойным структурным паддраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункi i знаходзiцца ў непасрэдным падначаленнi намеснiка Начальнiка Беларускай чыгункi, якi курыруе пытаннi сельскагаспадарчай вытворчасці, гандлю, грамадскага харчавання.

Асноўныя кірункі дзейнасці:

  • вызначэнне i рэалiзацыя асноўных напрамкаў развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці, гандлю і грамадскага харчавання на Беларускай чыгунцы;
  • каардынацыя дзейнасці арганізацый Беларускай чыгункi па пытаннях сельскагаспадарчай вытворчасці, гандлю і грамадскага харчавання;
  • правядзенне аналiзу фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi арганізацый Беларускай чыгункi па пытаннях сельскагаспадарчай вытворчасці, гандлю і грамадскага харчавання;
  • правядзенне праверак арганізацый Беларускай чыгункi па пытаннях сельскагаспадарчай вытворчасці, гандлю і грамадскага харчавання;
  • абагульненне i распаўсюджванне перадавога вопыту па пытаннях сельскагаспадарчай вытворчасці, гандлю і грамадскага харчавання;
  • ажыццяўленне функцый узаемадзеяння Беларускай чыгункi з Мiнiстэрствам транспарту i камунiкацый ды iншымi органамi дзяржаўнага кiравання, арганiзацыямi i прадпрыемствамi па пытаннях, якiя курыруе аддзел;
  • метадычная, інфармацыйная і кансультацыйная дапамога арганізацыям Беларускай чыгункі па пытаннях сельскагаспадарчай вытворчасці, гандлю і грамадскага харчавання;
  • распрацоўка нарматыўных прававых i iншых актаў, якія вызначаюць парадак функцыянавання арганізацый Беларускай чыгункі па пытаннях сельскагаспадарчай вытворчасці, гандлю і грамадскага харчавання;
  • арганізацыя павышэння кваліфікацыі і падрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый Беларускай чыгункі па пытаннях сельскагаспадарчай вытворчасці, гандлю і грамадскага харчавання.