Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Служба стандартызацыі, метралогіі, сертыфікацыі і кіравання якасцю

Начальнік службы — галоўны метролаг Беларускай чыгункі Фралоў Уладзімір Анатольевіч
Намеснік начальніка службы Купраш Міхаіл Станіслававіч

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 48 35 — прыёмная, факс 225 47 28
E-mail: dcsmsm@mnsk.rw.by

Служба стандартызацыі, метралогіі, сертыфікацыі і кіравання якасцю з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні ў галоўнага інжынера Беларускай чыгункі.

У склад службы ўваходзяць:

аддзел тэхнічнага нармiравання і стандартызацыі (+375 17) 225 45 95, 225 46 96, 225 48 27, 225 48 28
аддзел метралогіі і кіравання якасцю (+375 17) 225 47 72, 225 47 73, 225 45 85, 225 45 79, 225 45 76, 225 48 35

Асноўныя кірункі дзейнасці:

  • правядзенне адзінай палітыкі ў галіне тэхнічнага нармiравання, стандартызацыі, метралогіі, сертыфікацыі і кіравання якасцю на Беларускай чыгунцы;
  • аналіз, планаванне і арганізацыя работ па тэхнічным нармiраванні, стандартызацыі, метралогіі, сертыфікацыі і кіраванні якасцю на Беларускай чыгунцы;
  • кантроль за выкананнем правілаў тэхнічнага нармiравання і стандартызацыі, метралагічных правілаў і нормаў, вырабам, набыццём і рэалізацыяй прадукцыі (работ, паслуг), якія падлягаюць абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці ў Рэспубліцы Беларусь і на Беларускай чыгунцы;
  • развіццё і ўдасканаленне сістэм арганізацыі работ па тэхнічным нармiраванні, стандартызацыі, метралогіі, сертыфікацыі і кіраванні якасцю на Беларускай чыгунцы.
  • Рэестр актаў ідэнтыфікацыі (па руску)

    Тэхнічнае рэгуляванне