Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Служба інфармацыйных тэхналогій

Начальнік службы  Адліга Ігар Іванавіч
Першы намеснік начальніка службы  Пакатаеў Павел Уладзіміравіч
Намеснік начальніка службы   

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 11 17
E-mail: nitpr@upr.mnsk.rw.by
Адрас: 220001, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, зав. Шкляны, 5

У склад службы ўваходзяць: 

аддзел інфармацыйных сістэм (+375 17) 225 11 76 (начальнік аддзела)
тэхнічны аддзел  (+375 17) 225 11 20 (начальнік аддзела)
аддзел інфраструктуры інфармацыйных тэхналогій  (+375 17) 225 11 30 (начальнік аддзела)

Служба інфармацыйных тэхналогій з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаванні галоўнаму інжынеру Беларускай чыгункі.

Асноўныя задачы службы:

  • задавальненне патрэб чыгуначнага транспарту ў інфармацыйным забеспячэнні працэсаў арганізацыі, кіравання і выканання па ўсіх напрамках вытворчай, фінансава-эканамічнай і гаспадарчай дзейнасці Беларускай чыгункi;
  • забеспячэнне эфектыўнага прымянення і перспектыўнага развіцця ІТ на Беларускай чыгунцы;
  • фармiраванне і падтрыманне патрабаванняў адзінай навукова-тэхнічнай палітыкі Беларускай чыгункі ў галіне ІТ, скіраванай на ўніфікацыю рашэнняў і павышэнне эфектыўнасці выкарыстання ІТ, сродкаў іх рэалізацыі і забеспячэння;
  • арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў па прымяненні ў дзейнасці структур ІТ сучасных сродкаў і метадаў арганізацыі, уніфікацыі і стандартызацыі вытворчых працэсаў, тэхнічнага нармiравання ў сферы ІТ ў мэтах павышэння якасці і выніковасці дзейнасці структур ІТ;
  • ажыццяўленне дзейнасці, скіраванай на забеспячэнне развіцця і эфектыўнай эксплуатацыі на Беларускай чыгунцы сродкаў рэалізацыі інфармацыйных тэхналогій (далей - Інфраструктура ІТ);
  • ажыццяўленне кантролю за ўтрыманнем і эфектыўным выкарыстаннем Тэхнічнай інфраструктуры арганізацыямі Беларускай чыгункі, умовамі яе эксплуатацыі і абслугоўвання ведамаснымі структурамі ІТ;
  • распрацоўка і абгрунтаванне праектаў стратэгічных і гадавых мэтавых праграм развіцця інфраструктуры ІТ, арганізацыя і каардынацыя выканання прынятых да выканання планаў і мэтавых праграм у сферы ІТ;
  • каардынацыя дзейнасці службаў і самастойных аддзелаў Упраўлення, арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі, пры выкананні імі работ у сферы ІТ.

Асноўныя функцыі службы:

  • распрацоўвае сумесна са структурамі ІТ, службамі і самастойнымі аддзеламі Ўпраўлення, арганізацыямі і адасобленымі структурнымі падраздзяленнямі Беларускай чыгункі, мэтавыя навукова-тэхнічныя праграмы, мерапрыемствы і планы, якія адносяцца да дзейнасці службы;
  • ажыццяўляе распрацоўку галіновых праграм і кантроль іх выканання;
  • забяспечвае распрацоўку, рэалізацыю і кантроль выканання патрабаванняў адзінай навукова-тэхнічнай палітыкі ў дачыненні да Інфраструктуры ІТ;
  • ажыццяўляе распрацоўку мерапрыемстваў па ўжыванні тыповых патрабаванняў да інфраструктурнага забеспячэння функцыянавання практычных сістэм і дадаткаў (спецыфікацыі тэхнічных сродкаў, схемы сеткавых падключэнняў), па рэалізацыі адзінай палітыкі ў дачыненні да выкарыстання ліцэнзійных праграмных сродкаў, у тым ліку офісных, графічных, інструментальных, сістэмных;
  • выконвае функцыі арганізатара цэнтралізаваных закупак па набыцці абсталявання ВТ і ІТ, з ліміту абсталявання, што не ўваходзіць у будаўнічыя каштарысы, забяспечвае фармiраванне прапаноў па праекце плана закупак і яго карэкціроўцы, узаемадзеянні з датычнымі службамі, забяспечвае работу конкурсных камісій, кантроль выканання дамоў, паставак і размеркавання абсталявання ВТ і ІТ па аб'ектах эксплуатацыі;
  • узгадняе Тэхнічныя патрабаванні і тэхнічныя заданні на развіццё і мадэрнізацыю Інфраструктуры ІТ, што распрацоўваюцца службамі і арганізацыямі Беларускай чыгункі - функцыянальнымі заказчыкамі або іншымі выканаўцамі пры іх удзеле;
  • арганізуе работу Савета па інфарматызацыі Беларускай чыгункі;
  • фармiруе і ажыццяўляе вядзенне фонду тэхнічных нарматыўных прававых актаў (далей - ТНПА), якія рэгламентуюць дзейнасць у сферы ІТ;
  • ажыццяўляе нагляд за выкананнем структурамі ІТ патрабаванняў дзейных ТНПА, канструктарскай, тэхналагічнай і эксплуатацыйнай дакументацыі, арганізуе і праводзіць экспертызу выканання гэтых патрабаванняў датычнымі іншымі арганізацыямі і падрадчыкамі;
  • арганізуе правядзенне мерапрыемстваў па распрацоўцы і прымяненню метадалогіі кіравання праектамі ў сферы ІТ;
  • каардынуе работы па стварэнні і развіцці сетак перадачы дадзеных зон доступу да вузлоў АСПД, лакальных вылічальных сетак арганізацый Беларускай чыгункі, сеткавых сэрвісаў;
  • ажыццяўляе каардынацыю работ па планах праектна-пошукавых і будаўніча-мантажных работ пры рэалізацыі будаўнічых праектаў, якія выконваюцца з удзелам службы і структур ІТ, а таксама нагляд за рэалізацыяй іншых будаўнічых праектаў у частцы аб'ектаў Інфраструктуры ІТ на Беларускай чыгунцы;
  • арганізуе ўлік стану аб'ектаў Тэхнічнай і Інфармацыйнай інфраструктуры Беларускай чыгункі, ажыццяўляе мерапрыемствы па пераходзе да прымянення інструментальных метадаў і сродкаў маніторынгу і кіравання аб'ектамі Тэхнічнай інфраструктуры;
  • уносіць прапановы па развіцці і абнаўленні Тэхнічнай інфраструктуры;
  • арганізуе планаванне і цэнтралізаванае набыццё абсталявання ВТ і ІТ, якое не ўваходзіць у будаўнічыя каштарысы па ліміце службы, фармiраванне прапаноў па праекце плана закупак і яго карэкціроўцы, узаемадзеянне з датычнымі службамі, правядзенне працэдур закупкі, работу конкурсных камісій, вядзенне дагавораў, улік іх выканання, кантроль паставак, размеркаванне па аб'ектах эксплуатацыі;
  • распрацоўвае мерапрыемствы па мадэрнізацыі аб'ектаў Тэхнічнай інфраструктуры ва Упраўленні Беларускай чыгункі і структурах ІТ, фармiруе планы мадэрнізацыі, выпрацоўвае метадалогію другаснага выкарыстання, кантралюе выкананне планавых заданняў па мадэрнізацыі;
  • удзельнічае ў арганізацыі і правядзенні галіновых семінараў і канферэнцый, у распрацоўцы тэматыкі правядзення тэхнічнай вучобы па пытаннях Інфраструктуры ІТ;
  • ажыццяўляе падрыхтоўку дакладаў, паведамленняў і прэзентацый, збор і абагульненне даведачнай і справаздачнай інфармацыі па тэхнічным пераўзбраенні, мадэрнізацыі Інфраструктуры ІТ, развіцці інфарматызацыі і іншых пытаннях, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні службы;
  • удзельнічае ў тэхнічных рэвізіях і кантрольных праверках дзейнасці структур ІТ, у распрацоўцы і кантролі выканання мерапрыемстваў у галіне аховы працы і тэхнікі бяспекі.

Інфармацыйныя тэхналогіі на Беларускай чыгунцы