Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Цэнтральная лабараторыя метралогіі

Начальнік Цэнтральнай лабараторыі Метралогіі
Падаляк Аляксандр Міхайлавіч
Tел. 225 71 37

Палітыка ў галіне якасці скіравана на забеспячэнне адзінства і патрабаванай дакладнасці вымярэнняў для арганізацыі бяспечнага руху рухомага саставу Беларускай чыгункі, дасягненне высокай якасці выпускаемай прадукцыі, паслуг, рамонту, абслугоўвання тэхнічных сродкаў, стварэнне бяспечных умоў працы і аховы навакольнага асяроддзя.

Палітыка ў галіне якасці рэалізуецца шляхамі:

  • падрыхтоўкі і своечасовай перападрыхтоўкі кадраў вымярыцеляў, каліброўшчыкаў сродкаў вымярэння, атэстатараў выпрабавальнага абсталявання, каліброўшчыкаў сродкаў допускавага кантролю і нестандартызаванага абсталявання;
  • падтрымання ў тэхнічна спраўным стане вымяральнага абсталявання і эталонных сродкаў вымярэння;
  • абнаўлення парку эталонаў вымяральных прыбораў, асноўнага і дапаможнага абсталявання;
  • засваення аўтаматызаваных працоўных месцаў для правядзення праверачных, калібровачных работ з высокай якасцю і гарантыяй дакладнасці атрымліваемых вынікаў у галіне радыётэхнічных, часу і частаты, электратэхнічных вымярэнняў, вымярэнняў параметраў руху, лінейна-вуглавых, геаметрычных і цеплатэхнічных вымярэнняў;
  • пастаяннае пашырэнне сферы акрэдытацыі на права паверкі, каліброўкі сродкаў вымярэння, сродкаў допускавага кантролю, вымяральна-дыягнастычных сістэм і атэстацыі выпрабавальнага абсталявання;
  • пашырэнне вобласці сертыфіката адпаведнасці на права рамонту сродкаў вымярэння.

Вобласць дзейнасці Цэнтральнай лабараторыі метралогіі Канструктарска-тэхнічнага цэнтра Беларускай чыгункі вызначана ў дадатках да атэстатаў акрэдытацыі і сертыфікату адпаведнасці, выдадзеных нацыянальным органам па акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь.

Цэнтральная лабараторыя метралогіі размешчана па адрасе: а.г. Ждановічы, вул. Лінейная, 5, кантактны тэлефон  225 72 32.

Вобласць дзейнасці лабараторыі паверкі сродкаў вымярэнняў і атэстацыі выпрабавальнага абсталявання Канструктарска-тэхнічнага цэнтра Беларускай чыгункі пацверджана атэстатам акрэдытацыі № BY/112 02.3.0.0012 от 02.10.1995 (па-руску) (тэрмін дзеяння да 12.04.2019 г.).

Дадатак да атэстата акрэдытацыі (па-руску)
 

Лабараторыя паверкі сродкаў вымярэння, сродкаў і атэстацыі выпрабавальнага абсталявання робiць паслугі як для прадпрыемстваў Беларускай чыгункі, так і для іншых арганізацый.

Паверка сродкаў вымярэння, сродкаў вымярэння галіновага прызначэння робiцца па адрасе: а.г. Ждановічы, вул. Лінейная, 5, кантактны тэлефон  225 72 32.

Таксама паверка сродкаў вымярэння робiцца ў перасоўным вагоне-лабараторыі метралогіі ЦЛМ КТЦ ва ўсіх абласных цэнтрах і многіх іншых гарадах РБ.

Паверка вымяральна-дыягнастычных сістэм і атэстацыя выпрабавальнага абсталявання робiцца непасрэдна ў заказчыка на месцы эксплуатацыі.

Вобласць дзейнасці лабараторыі па рамонту сродкаў вымярэння падцверджана сертыфікатам адпаведнасці  № BY/112 04.18. 003 09156 ад 12.03.2008 (тэрмін дзеяння да 12.03.2021 г.).

Дадатак да сертыфікату адпаведнасці (па-руску)

Лабараторыя па рамонце сродкаў вымярэння робiць паслугі па рамонце сродкаў вымярэння як для прадпрыемстваў Беларускай чыгункі, так і для іншых арганізацый.

Рамонт праводзіцца па адрасе:
а.г. Ждановічы, вул. Лінейная, 5, тэл.  225 71 04

Таксама рамонт робiцца ў перасоўным вагоне-лабараторыі ЦЛМ КТЦ ва ўсіх абласных цэнтрах і многіх іншых гарадах РБ.

Бюро прыёмкі і выдачы сродкаў вымярэння знаходзіцца па адрасе:

а.г. Ждановичи, ул. Линейная, 5 і ў вагонах-лабараторыях метралогіі ЦЛМ КТЦ,
 тэл. (+375 17) 225 73 46.

Падрабязную інфармацыю аб месцах дыслакацыі вагонаў-лабараторый ЦЛМ КТЦ і тэрмінах іх знаходжання на чыгуначных вузлах Беларускай чыгункі можна атрымаць па вышэйзгаданых тэлефонах.