Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Пуцявая машынная станцыя № 118

Начальнiк Вераб'ёў Віталь Уладзіміравіч
Прыём па асабістых пытаннях: кожная серада месяца, запіс па тэл.: (+375 212) 37 83 17
 

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 212) 37 80 02, 37 83 17 (приёмная), факс (+375 212) 36 39 55
E-mail: pms@vtb.rw.by
Адрас: 210604, Рэспубліка Беларусь, г. Віцебск, вул. 8-я Бебеля, 10

Асноўныя кірункі дзейнасці

Эксплуатацыйнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Пуцявая машынная станцыя № 118 Беларускай чыгункi» ажыццяўляе работы па аднаўленчаму рамонту пуцi з глыбінёй ачысткі друзу машынамі РМ; сярэдні рамонт пуцi; кладку бясстыкавага пуцi ў адпаведнасці з праектна-каштарыснай дакументацыяй. Прадпрыемства выконвае работы па рамонце пуцi на падставе максімальнага выкарыстання сучасных пуцявых машын, механізмаў, электрапнеўматычнага і гідраўлічнага інструмента.

Прадпрыемства мае наступныя ліцэнзіі:

  • дзейнасць у галіне прамысловай бяспекі;
  • на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне аўтамабільнага транспарту;
  • дзейнасць па забеспячэнні бяспекі юрыдычных і фізічных асоб.

На прадпрыемстве засвоены:

  • сістэма менеджменту якасці, якая адпавядае патрабаванням СТБ ISO 9001-2009;
  • сістэма кіравання аховай працы, якая адпавядае патрабаванням СТБ 18001-2009.

Палітыка прадпрыемства ў галіне якасці

Галоўная стратэгічная мэта палітыкі прадпрыемства: будаўніцтва і рамонт чыгуначных пуцей у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства, заказчыкаў, праектнай дакументацыі і тэхнічных нарматыўных прававых актаў як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі, а таксама гарантыя дабрабыту кожнага работніка прадпрыемства.

Асноўныя задачы, якія забяспечваюць дасягненне пастаўленай мэты:

  • бесперапыннае ўдасканаленне працэсаў, якія забяспечваюць ажыццяўленне будаўніча-рамонтных работ з найлепшымі паказчыкамі задаволенасці заказчыкаў;
  • аптымальнае расходаванне рэсурсаў для зніжэння сабекошту будаўніча-рамонтных работ і атрымання ўстойлівага прыбытку;
  • пастаяннае ўдасканаленне сродкаў вытворчасці і тэхналогій;
  • дакладнае размеркаванне адказнасці па ўсім вытворчым цыкле;
  • усебаковае навучанне персаналу;
  • удасканаленне сістэмы менеджменту якасці, якая адпавядае патрабаванням СТБ ISO 9001.

новы сертыфікат ISO 9001

Для дасягнення асноўнай мэты палітыкі прадпрыемства і вырашэння пастаўленых задач выкарыстоўваюцца наступныя прынцыпы:

  • любая праца на прадпрыемстве павінна рабіцца правільна з першага разу;
  • праз якасць - да прыбытку, а праз прыбытак - да якасці;
  • прыбытак вышэй за ўсё, але якасць важней.

Кіраўніцтва прадпрыемства бярэ на сябе адказнасць за рэалізацыю палітыкі ў галіне якасці і яе ўдасканаленне ў адпаведнасці са зменлівымі патрабаваннямі заказчыкаў.

Палітыка ў галіне аховы працы, якая адпавядае патрабаванням СТБ 18001:

  • дэвіз «Бяспека працы і захаванне здароўя - залог высокай прадукцыйнасці і якасці»;
  • асноўнай мэтай дзейнасці прадпрыемства ў галіне аховы працы з'яўляецца якасны рамонт чыгуначнага пуцi, з мінімізацыяй вытворчай рызыкi ў галіне аховы працы,
  • для ажыццяўлення бяспечнага руху рухомага саставу з усталяванымі хуткасцямі па чыгуначным пуцi.