Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Пуцявая машынная станцыя № 71

Начальнік Касцюкевіч Мар'ян Эдуардавіч
Прыём па асабістых пытаннях кожны панядзелак месяца, запіс па тэл.: (+375 17) 512 36 90, 512 36 92

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 512 36 90, 512 36 92
Адрас: 223037, Мінскі раён, аг. Петрышкі, вул. Юбілейная, 59

Заснавальнікам Эксплуатацыйнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Пуцявая машынная станцыя № 71» Беларускай чыгункі з'яўляецца дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка».


Прадпрыемства выконвае наступныя работы:

  • аднаўленчы рамонт пуцi з глыбіннай ачысткай друзу машынамі РМ;
  • сярэдні рамонт пуцi;
  • кладка бесстыкавога пуцi ў адпаведнасці з праектна-каштарыснай дакументацыяй;
  • змена стрэлачных пераводаў;
  • танны і хуткі рамонт пад'язных пуцей;
  • рамонт і будаўніцтва падкранавых пуцей;
  • перавозка інертных матэрыялаў (друз, пясчана-жвіровыя сумесі) спецыялізаваным рухомым саставам (думпкары, хопер-дазатары).

Прадпрыемства выконвае работы па рамонце пуцi на падставе максімальнага выкарыстання сучасных пуцявых машын, механізмаў, электрапнеўматычнага і гідраўлічнага інструмента.

Прадпрыемства рэалізуе:

  • паліўныя шпалы (шпалы драўляныя, нягодныя для кладкі ў пуць);
  • старагодныя жалезабетонныя шпалы, нягодныя для кладкі ў пуць;
  • пясчана-жвіровую сумесь;
  • пясок 1 класа;
  • пясок 2 класа;
  • пясок 2 класа дробны, тонкі;
  • друз;
  • жвір (фракцыя 5-20 мм);
  • жвір (фракцыя 20-80 мм);
  • камень бутавы (фракцыя 80-400 мм).

Палітыка прадпрыемства ў галіне якасці

Галоўная стратэгічная мэта палітыкі прадпрыемства: будаўніцтва і рамонт чыгуначных пуцей у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства, заказчыкаў, праектнай дакументацыі і тэхнічных нарматыўных прававых актаў як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі, а таксама гарантыя дабрабыту кожнага работніка прадпрыемства.

Асноўныя задачы, якія забяспечваюць дасягненне пастаўленай мэты:

  • бесперапыннае ўдасканаленне працэсаў, якія забяспечваюць выкананне будаўніча-рамонтных работ з найлепшымі паказчыкамі задаволенасці заказчыкаў;
  • аптымальнае расходаванне рэсурсаў для зніжэння сабекошту будаўніча-рамонтных работ і атрымання ўстойлівага прыбытку;
  • пастаяннае ўдасканаленне сродкаў вытворчасці і тэхналогій;
  • дакладнае размеркаванне адказнасці па ўсім вытворчым цыкле;
  • усебаковае навучанне персаналу;
  • засваенне, сертыфікацыя і ўдасканаленне сістэмы менеджменту якасці, якая адпавядае патрабаванням СТБ ІСО 9001.

Для дасягнення асноўнай мэты палітыкі прадпрыемства і вырашэння пастаўленых задач выкарыстоўваюцца наступныя прынцыпы:

  • здача ўсіх выконваемых работ з першага прад'яўлення;
  • праз якасць - да прыбытку, а праз прыбытак - да якасці;
  • прыбытак вышэй за ўсё, але якасць важней.

Кіраўніцтва прадпрыемства бярэ на сябе адказнасць за рэалізацыю палітыкі ў галіне якасці і яе ўдасканаленне ў адпаведнасці з зменлівымі патрабаваннямі заказчыкаў.