Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Навукова-тэхнічная бібліятэка

Дырэктар навукова-тэхнічнай бібліятэкі

(+375 17) 225 34 62
Новак Ганна Яўгеньеўна

Аддзел камплектавання і навуковай апрацоўкі даведачна-інфармацыйнага фонду

(+375 17) 225 64 23
 

Аддзел аўтаматызаваных банкаў  звестак і інфармацыйнага абслугоўвання

(+375 17) 225 34 19
(+375 17) 225 34 20
(+375 17) 225 35 20
 

Кантактная інфармацыя:

E-mail: lib@cnti.rw
Адрас: 220006, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Бабруйская, 4
            220039, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Варанянскага, 4, корпус 2

Навукова-тэхнічная бібліятэка Беларускай чыгункі з'яўляецца адной з найбуйнейшых спецыялізаваных бібліятэк, асноўным рэспубліканскім сховішчам літаратуры па пытаннях чыгуначнага транспарту, каардынацыйным і метадычным цэнтрам для 17 тэхнічных бібліятэк галіны.

Арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання падпарадкавана задачам, якія стаяць перад чыгункай, скіравана на забеспячэнне інфармацыяй і літаратурай з мэтай дапамогi пры ўкараненні новай тэхнікі і сучасных тэхналогій, удасканаленні эканамічных метадаў кіравання, развіццi аўтаматызацыі і механізацыі вытворчых працэсаў.

Асноўныя кірункі дзейнасці:

  • фарміраванне даведачна-інфармацыйнага фонду чыгункі айчыннымі і замежнымі дакументамі, забеспячэнне тэхнічнай (у першую чаргу — чыгуначнай), эканамічнай, юрыдычнай, вучэбнай літаратурай інфармацыйныя патрэбы кіраўнікоў і спецыялістаў чыгункі;
  • рэгулярнае і мэтанакіраванае бібліятэчнае і даведачна-інфармацыйнае абслугоўванне спецыялістаў у адпаведнасці з патрэбамі, якія ўзнікаюць пры вырашэнні канкрэтных вытворчых задач, прапаганда дасягненняў тэхнікі, эканомікі і перадавога вопыту па асноўных кірунках развіцця чыгуначнага транспарту;
  • пастаяннае ўдасканаленне форм і метадаў працы, выкарыстанне дасягненняў бібліятэчнай навукі і практыкі, прымяненне ў працы сродкаў аўтаматызацыі інфармацыйна-бібліятэчных працэсаў.