Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

XXIX чэмпіянат па міні-футболе сярод каманд вышэйшай лігі

XXIX чэмпіянат па міні-футболе сярод каманд вышэйшай лігі

  • 29 верасня

    Зноў — нічыя

    Каманда БЧ падзяліла ачкі са «Светлагорскам» у выязной гульні 4-га тура чэмпіянату краіны вышэйшай лігі.

    У чатырох гульня — толькі два ачкі. Пачатак турніру для чыгуначнікаў не самае прыемнае — два паражэнні, затым нічыя і … зноў нічыя. На гэты раз у матчы з аўтсайдэрам чэмпіянату. Каманда «Светлагорск» на працягу некалькіх апошніх сезонаў вядомая як ЦКК і не так даўно змяніўшая назву, паднесла сапраўдны сюрпрыз. На хатняй пляцоўцы ледзь не вырвала перамогу ў БЧ, якой давялося адыгрывацца пасля двух прапушчаных мячоў на 13-й і 15-й хвілінах гульні. Спачатку чыгуначнікі няўдала згулялі ва ўласнай штрафной. Супернік перахапіў мяч. Удар аднаго з салігарчанаў хвосткі, акурат у «дзявятку» — не прымусіў сябе чакаць. Другі гол у свае вароты госці атрымалі, як кажуць, на роўным месцы. Пасля ўводу мяча з ауту гаспадары нанеслі нямоцны ўдар нізам — галкіпер каманды БЧ не паспеў адрэагаваць. Такога напору ад гаспадароў пляцоўкі госці відавочна не чакалі. А Салігорцы правялі першы тайм узорна — не дазволілі стварыць у сваіх варот па сапраўднаму небяспечных момантаў і двойчы засмуцілі суперніка.

    Чытаць далей…
  • 29 верасня

    Зноў — нічыя

    Упершыню ў гэтым сезоне ў чэмпіянаце Беларусі вышэйшай лігі каманда БЧ згуляла ўнічыю.

    Чыгуначнікі правялі сустрэчу з мінскім «Дарожнікам». Сталічная дружына ў двух папярэдніх турах зарабіла тры ачкі — адна перамога і адно паражэнне. У каманды БЧ ачкоў не было: у стартавых матчах чыгуначнікі саступілі дзейнаму чэмпіёну Беларусі «Сталіцы» і бронзаваму прызёру «Лідсельмаш». У гульні з «Дарожнікам» атрымалася перапыніць непрыемную серыю. Дарэчы, многія з тых, хто выходзіў на пляцоўку ў Мінску, на мінулым тыдні абаранялі колеры Беларускай магістралі на чэмпіянаце Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў.

    Чытаць далей…
  • 19 верасня

    З самааддачай — парадак

    Сапернікам каманды БЧ у 2-м туры чэмпіянату Беларусі стаў бронзавы прызёр мінулага першынства «Лідсельмаш».

    У гэтым матчы ў складзе нашай каманды дэбютаваў 19-гадовы расійскі абаронца Антон Рубцоў, які перайшоў з клуба расійскай Суперлігі «Нарыльскі нікель» на правах арэнды да заканчэння сезона.

    Гульню з лідчанамі чыгуначнікі правялі на хатняй пляцоўцы ў Гомелі. Пры падтрымцы родных трыбун наша каманда разлічвала рэабілітавацца за паражэнне ў 1-м туры ад дзеючага чэмпіёна краіны мінскай «Сталіцы» (2:5). На паркет універсальнай залы гульнявых відаў спорту «Лакаматыў» выйшлі самыя моцныя. Аднак з першых хвілін ініцыятывай завалодалі госці — яны шмат атакавалі і небяспечна білі па варотах. На апошняй мяжы ўпэўнена дзейнічаў галкіпер каманды БЧ Ігар Байдак. У першым тайме ён дапусціў толькі адну памылку: заняў няслушную пазіцыю, калі мяч ад удару аднаго з гульца лідчан скалануў штангу і тут жа адскочыў да іншага. Арцём Рось прабіў роўна і адкрыў лік на 11-й хвіліне.

    Чытаць далей…