Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дастойны супернік, дастойная гульня

02 красавіка 2013

«Для нас гэта унікальны вопыт, які будзе абавязкова выкарыстаны ў наступных гульнях». Так у трэнерскім штабе каманды БЧ пракаменцiравалі вынікі таварыскай гульні са зборнай Казахстана. Чыгуначнікі саступілі з лікам 1:4.

Чыгуначнікі выйшлі на пляцоўку не ў аптымальным складзе. У выніку розных прычын не згулялі Канстанцін Кускоў, Дзмітрый Шулькiн і Вячаслаў Нягацін. Тым не менш каманда была настроена даць бой гасцям з Казахстана. Адкрыць лiк нашы землякі маглі ўжо ў першай атацы — пасля дакладнага пасу Дзмітрыю Кацубе крыху не хапіла, каб адправіць мяч у вароты суперніка. У цэлым першую палову гульні больш атакавалі казахі. Аднак забіць не атрымалася ні адной, ні другой камандзе. Пасля перапынку гульня выраўнавалася, чыгуначнікі сталі больш актыўна шукаць падыходы да варот Казахстана. Абарончыя рэдуты саслаблі, чым не прамінуў скарыстацца супернік. Першы гол БЧ прапусціла на 23-й хвіліне, другі на 34-й. Затым абедзве каманды замянілі сваіх варатароў пятымі палявымі гульцамі. І зноў поспех быў на баку казахаў, якія давялі перавагу да трох мячоў. Размачыў лiк Мікіта Андрыеўскі, які забіў адзіны мяч у камандзе БЧ. Зрэшты, добрых момантаў было нямала ў абедзвюх каманд. Часам падводзіла залішняе жаданне перамагчы, і як вынік — страта гульнявой канцэнтрацыі. На апошняй хвіліне матча гасцям яшчэ раз атрымалася паразіць вароты чыгуначнікаў. Пасля фінальнай сірэны трэнер Казахстан падзякаваў БЧ за добрую гульню і адзначыў, што каманда была дастойным супернікам.

Для зборнай Казахстана гэта быў другі матч вучэбна-трэніровачнага збору. У першым госці згулялі ўнічыю з нацыянальнай камандай Беларусі 1:1.

Да спісу навін за 2013 год