Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Рэспубліканскія першынства і турніры. Міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы

Чыгуначнікі беларускай магістралі актыўна прымаюць удзел у рэспубліканскіх і міжнародных першынствах і турнірах.

З 2008 года зборныя каманды Беларускай чыгункі штогод становяцца пераможцамі Рэспубліканскай спартакіяды сярод Дэпартаментаў і падраздзяленняў Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

      

Чыгуначнікі прымаюць актыўны ўдзел у Рэспубліканскай міжгаліновай спартакіядзе прафсаюзных арганізацый; Рэспубліканскіх турыстычных злётах прафсаюзаў, адкрытых рэспубліканскіх турнірах па футболе сярод ветэранаў на прызы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, адкрытых турыстычных злётах Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў; спартыўных фестывалях для працоўнай моладзі «Алімпія» і іншых спартыўных мерапрыемствах.

     

Зборная каманда беларускай магістралі ў 2008-м, 2010-м, 2012-м і 2014-м гадах станавілася прызёрам спартакіяды, уваходзіла ў тройку наймацнейшых каманд сярод прафсаюзаў.

Па выніках 2011 года Беларуская чыгунка намінавана на прызавое месца ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе на лепшую пастаноўку фізкультурна-масавай, аздараўленчай і спартыўнай працы сярод галіновых прафсаюзаў.

    

З 2012 года каманды Беларускай чыгункі штогод ўдзельнічаюць ва Усерасійскі гульнях «Спорт пакаленняў», якія праводзяцца пад эгідай Расійскага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Каманды аддзяленняў Беларускай чыгункі пастаянна прымаюць удзел у спартыўных фестывалях чыгуначных адміністрацый за мяжой, міжнародных футбольных і валейбольных турнірах, у складзе зборных каманд Беларусі ў чэмпіянатах свету і Еўропы.

     

У кастрычніку 2013 з удзелам беларускіх чыгуначнікаў на Чэмпіянаце свету па гіравым спорце ў Архангельску ў складзе 300 лепшых гіравікоў быў усталяваны рэкорд Гінэса ў групавым падняцці гіры.

У 2015 годзе работнікі магістралі прынялі ўдзел у велапрабегу, прысвечаным 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 110-годдзю ўтварэння прафсаюзаў чыгуначнікаў, які адбыўся 22‑29.06.2015 года па маршруце г.Брэстг.Невель і ў г. Валгаградзе. У маі 2015 года каманда ветэранаў Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у турніры ФПБ па футболе. Таксама зборныя каманды Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у турыстычным злёце чыгуначнікаў у Літве, рэспубліканскім спартыўным фестывалі для працоўнай моладзі «Алімпія», ва Усерасійскіх гульнях «Спорт пакаленняў 2015» у Сочы, у чэмпіянаце свету па гіравым спорце і гіравым марафоне, кубку свету па армрэстлінгу, турыстычным злёце ФПБ, у міжнародным турніры на Кубак прэзідэнта АТ «ОТЛК» па футболе 2015 у г. Астана, у адкрытым міжнародным кубку РФСО «Лакаматыў» па валейболе сярод ветэранаў-чыгуначнікаў у г.Зеленаградске, у адкрытым міжнародным турніры па валейболе з удзелам каманд чыгунак Беларусі, Расіі, Славакіі ў г. Брэст і іншых рэспубліканскіх і міжнародных спартыўна-масавых мерапрыемствах.

У 2016 годзе ўсе фізкультурна-аздараўленчыя i спартыўна-масавыя мерапрыемствы былі прымеркаваны да 80-годдзя фізкультурна-спартыўнага руху чыгуначнікаў. Беларуская чыгунка стала арганізатарам міжнароднага турыстычнага злёту чыгуначнікаў у Гродзенскай вобласці, адкрытых міжнародных турніраў па валейболе ў г. Магілёве і Брэсце. Зборныя каманды магістралі прынялі ўдзел у XVI Рэспубліканскай міжгаліновай спартакіядзе прафсаюзаў, рэспубліканскім фестывалі здаровага ладу жыцця «Вадохрышчанскія купанні», спартыўных гульнях Латвійскай чыгункі (Латвія), ва Усерасійскі гульнях «Спорт пакаленняў 2016» (Расія), спартыўна-масавыя мерапрыемствы «Мінскі велакарнавал «VIVA ровар» і «Міжнародны Мінскі паўмарафон» ў г.Мінску, рэспубліканскім спартыўным фестывалі для працоўнай моладзі «Алімпія», у чэмпіянаце свету па гіравым спорце (Італія), адкрытым Міжнародна кубку РФСО «Лакаматыў» па валейболе сярод ветэранаў-чыгуначнікаў у г.Зеленоградске (Расія), у чэмпіянатах Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў па крос-кантры (Данія), настольным тэнісе (Германія), шахматах (Расія) і іншых рэспубліканскіх і міжнародных спартыўна- масавыя мерапрыемствы.