Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Міжнародны спартыўны саюз чыгуначнікаў

У 2000 годзе Беларуская чыгунка стала паўнапраўным членам Міжнароднага спартыўнага Саюза чыгуначнікаў (МССЧ).

 З гісторыі Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў (МССЧ):

У кастрычніку 1946 года ў горадзе Зальцбургу (Аўстрыя) адбыўся першы Еўрапейскі кангрэс спартсменаў-чыгуначнікаў. Імкненне да развіцця сяброўскіх спартыўных сувязяў паміж чыгуначнікамі розных краін прывяло да таго, што на другім кангрэсе ў Фларэнцыі ў кастрычніку 1947 года было афіцыйна абвешчана аб стварэнні Міжнароднага спартыўнага саюза чыгуначнікаў. Прадстаўнікі Аўстрыі, Бельгіі, Венгрыі, Італіі, Люксембурга, Францыі, і Чэхаславакіі прынялі статут гэтай арганізацыі. У цяперашні час у Саюз ўваходзяць 24 краіны, сярод якіх амаль усе еўрапейскія краіны, а таксама Індыя.

У рамках МССЧ праводзяцца спаборніцтвы па 21 відах спорту, у тым ліку па 6 відах для жанчын. Чэмпіянат па кожнаму віду праводзіцца адзін раз у 4 гады. Такім чынам, штогод праходзіць 6-7 афіцыйных Чэмпіянатаў па розных відах спорту.

У 2006 годзе Беларуская чыгунка арганізавала правядзенне 47-га Кангрэса МССЧ ў г. Мінску.

У 2008 годзе на 48-й Кангрэсе МССЧ ў Бельгіі Беларуская чыгунка была выбрана ў Прэзідыум МССЧ.

За 15 гадоў членства ў МССЧ зборныя каманды беларускай магістралі паспяхова выступілі ў чэмпіянатах МССЧ і занялі прызавыя месцы ў спаборніцтвах па футболе, міні-футболе, валейболе, настольным тэнісе. Удзел нашых каманд у міжнародных спаборніцтвах надае чыгунке дадатковы аўтарытэт на міжнароднай арэне. Сваімі перамогамі чыгуначнікі пацвярджаюць высокі аўтарытэт Рэспублікі Беларусь у свеце як вялікай спартыўнай краіны з багатымі і слаўнымі традыцыямі.

Удзел зборных каманд Беларускай чыгункі ў чэмпіянатах МССЧ

2001 год 1-ы Чэмпіянат па міні-футболу в г. Льеж (Бельгія);
12-ы Чэмпіянат па стральбе в г. Пільзень (Чэхія)
2002 год адборачныя гульні 17-га Чэмпіянату па футболе ў Швейцарыі;;
16-ы Чэмпіянат па настольным тэнісе ў г. Познань (Польшча)
2003 год 17-ы Чэмпіянат па футболе ў г. Варна (Балгарыя)  4-е месца;
13-ы Чэмпіянат па валейболе ў г. Вішы (Францыя);
17-ы Чэмпіянат па тэнісе ў г. Таарміна (Італія)
2004 год 16-ы Чэмпіянат па шахматах у г. П'ешцяны (Славакія);
2005 год 2-і Чэмпіянат па міні-футболе ў г. Прага (Чэхія) - 1-е месца;
2-і Чэмпіянат па боўлінгу ў г. Варшава (Польшча)
2006 год 17-ы Чэмпіянат па лыжных гонках у г. Доббіако (Італія) - 7 месца;;
2007 год 14-ы Чэмпіянат па валейболе ў г. Белгарад (Расія) - 3-е месца;
18-ы Чэмпіянат па тэнісе ў г. Пршеров (Чэхія)
2008 год 17-ы Чэмпіянат па шахматах у г. Чэске-Будзеёвіцэ (Чэхія)
15-ы Чэмпіянат па крос-кантры (Чэхія)
2009 год 3-і Чэмпіянат па міні-футболе ў г. Берлін (Германія);
14-ы Чэмпіянат па кегельбану ў г. Санкт Урбан-ам-Оссіахер Зее (Аўстрыя);
2010 год 18-ы Чэмпіянат па настольным тэнісе ў г. Ніжні Ноўгарад (Расія) - 2-е месца (жаночая зборная), 4-е месца (мужчынская зборная);
выхад у фінал у групавы серыі адборачных гульняў па футболе ў Даніі;
2011 год 15-ы Чэмпіянат па валейболе ў г. Екацярынбург (Расія) - 2-е месца;
фінальныя гульні 19-га Чэмпіянату па футболе ў г. Ле Вердон (Францыя)  5-е месца
2012 год 18-ы Чэмпіянат па шахматах ў г. Албена (Балгарыя);
2013 год

4-ы Чэмпіянат МССЖ па боўлінгу ў г. Пардубіце (Чэхія);
адборачныя гульні 20-га Чэмпіянату па футболе ў г. Вельс (Аўстрыя) - 2-е месца
 

2015 год 16-ы Чэмпіянат па валейболе ў г. Гомелі - 5-е месца;
фінальныя гульні Чэмпіянату па футболе ў г. Сочы (Расія) - 1-е месца
2016 год

16-ты Чэмпіянат па крос-кантры ў г. Тісвіллелае (Данія)
19-ы Чэмпіянат па настольным тэнісе сярод мужчын — 3-е месца і
15-ы Чэмпіянат па настольным тэнісе сярод жанчын у г. Берліне (Германія)
18-ты Чэмпіянат па шахматах у г.Санкт-Пецярбургу (Расія)

Аднымі з самых папулярных і запатрабаваных відаў спорту на Беларускай чыгунцы застаюцца валейбол і футбол. Гэта адны з галоўных і паспяховых праектаў спартыўнага руху на Беларускай чыгунцы.

Першым праведзеным у Беларусі турнірам у рамках МССЧ стаў 8-ы Чэмпіянат па валейболе сярод мужчынскіх каманд, які адбыўся ў 1983 годзе ў горадзе Магілёў на базе спартыўнага комплексу «Лакаматыў».

На працягу ўсяго часу правядзення турніраў па гэтаму віду спорту беларускія чыгуначнікі ў складзе зборных каманд ўдзельнічаюць у міжнародных таварыскіх сустрэчах, першынствах і турнірах МССЧ.

Для беларускіх чыгуначнікаў таксама традыцыйнымі сталі штогадовыя міжнародныя турніры і сустрэчы па валейболе з камандамі чыгуначных адміністрацый Бельгіі, Польшы, Славакіі, філіялаў ААТ «РЖД» Калінінградскай, Кастрычніцкай, Маскоўскай чыгункі.

У чэрвені 2015 на базе культурна-спартыўнага комплексу Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі праведзены XVI Чэмпіянат МССЧ па валейболе сярод мужчынскіх каманд. У турніры прынялі ўдзел 12 зборных каманд краін-удзельніц МССЧ. Чэмпіянат прайшоў пад знакам абвешчанага ў рэспубліцы Года моладзі, а таксама 70-годдзя Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне і 110-годдзя прафсаюзнага руху чыгуначнікаў.

У кастрычніку 2015 зборная Беларускай чыгункі стала пераможцам Чэмпіянату МССЧ па футболе. Пышную гульню паказалі Дзмітрый Гомза, Андрэй Марозаў, Мікіта Андрыеўскі, Максім Коцур і, вядома, варатар - Андрэй Сілівончык, які да фінальнага матчу ў г.Сочы трымаў нашы вароты непрыступнымі.

У 2017 годзе запланаваны ўдзел зборнай каманды Беларускай чыгункі ў IV чэмпіянаце USIC па міні-футболе.