Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Гісторыя станаўлення фізкультурна-спартыўнага руху на Беларускай чыгунцы

Фізкультурна-аздараўленчы рух чыгуначнікаў бярэ свой пачатак з моманту стварэння ў 1936 годзе Усесаюзнага добраахвотнага спартыўнага таварыства «Лакаматыў». За гады існавання спартыўнага таварыства на Беларускай чыгунцы створана моцная спартыўная матэрыяльна-тэхнічная база, вырасла не адно пакаленне праслаўленых спартсменаў. Больш за 32 выхаванцаў добраахвотнага спартыўнага таварыства «Лакаматыў» сталі чэмпіёнамі і прызёрамі СССР, Еўропы, свету і Алімпійскіх гульняў. Сярод іх такія вядомыя спартсмены, як Н.Кіраў, Н.Марыненка, С.Блоцкій, А.Бліняеў, М.Дамарасаў, А.Неўскій, И.Сумнікаў.

     

Для каардынацыі дзейнасці падраздзяленняў фізічнай культуры і спорту арганізацый Беларускай чыгункі і ажыццяўлення арганізацыйна-метадычнага кіраўвання фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай працай у 1994 годзе быў створаны галіновы Дарожны фізкультурна-спартыўны камбінат «Лакаматыў».

Для ўдасканалення метадычнага суправаджэння развіцця фізічнай культуры і спорту на Беларускай чыгунцы створаны фізкультурна-спартыўны савет Беларускай чыгункі.

У 2014 годзе ў мэтах павышэння эфектыўнасці арганізацыйна-метадычнага кіраўніцтва дзейнасцю падраздзяленняў фізічнай культуры і спорту на ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі створаны культурна-спартыўныя цэнтры.