Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На цягніку ў Архангельск. 22 красавіка 2023 года ў першы рэйс адправіцца новы цягнік № 366/365 Мінск–Архангельск

21 красавіка 2023

Беларуская чыгунка запрашае здзейсніць незабыўнае падарожжа на цягніку ў горад з багатай многавяковай гісторыяй – Архангельск, першы марскі гандлёвы порт Расіі, які размешчаны на поўначы Еўрапейскай яе часткі, у вусце ракі Паўночная Дзвіна.

Архангельск сустрэне вас у лепшых традыцыях паўночнай гасціннасці. Самае прыгожае месца горада – набярэжная, дзе размяшчаецца мноства архітэктурных і скульптурных помнікаў. Славіцца Архангельск і сваімі ўнікальнымі музеямі: Паўночным Марскім, краязнаўчым, літаратурным, выяўленчага мастацтва і, вядома ж, музеем пад адкрытым небам «Малыя Карэлы», дзе на 140 гектарах размяшчаюцца больш за 120 помнікаў драўлянага дойлідства. Яшчэ адна адметная асаблівасць Архангельска – гэта кварталы старадаўняй драўлянай забудовы.

У першы рэйс цягнік адправіцца 22 красавіка ў 10.22 і прыбудзе ў Архангельск 24 красавіка ў 12.24. У зваротным кірунку з Архангельска цягнік адправіцца 24 красавіка ў 14.47 і прыбудзе ў сталіцу Беларусі 26 красавіка 2023 года ў 15.12. Далей ён будзе курсіраваць па маршруце Мінск–Архангельск–Мінск штотыдзень, адпраўляючыся з Мінска па суботах і прыбываючы ў Архангельск па панядзелках. У зваротным кірунку з Архангельска цягнік будзе адпраўляцца па панядзелках і прыбываць у сталіцу Беларусі па серадах.

У састаў цягніка ўключаны плацкартныя і купэйныя вагоны, уключаючы вагон, абсталяваны купэ для перавозкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Пры афармленні праязных дакументаў у вагонах купэ дзейнічае сістэма дынамічнага цэнаўтварэння, а ў плацкартных вагонах прымяняецца скідка 10% на бакавыя месцы.

Трэба адзначыць, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь цягнік спыняецца ў гарадах Жодзіна, Барысаў, Крупкі, Талачын, Орша і Віцебск, а на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі – у гарадах Пскоўскай вобласці Навасакольнікі і Дно, у горадзе з многавяковай гісторыяй і дзіўнымі помнікамі архітэктуры Вялікі Ноўгарад, у сталіцы Рэспублікі Карэліі Петразаводску, размешчаным на беразе Анежскага возера, у горадзе з унікальнай прыродай Мядзвежагорску, а таксама ў Беламорску, дзе можна дакрануцца да старажытнай гісторыі – петрагліфаў, папаляваць і парыбачыць на Белым моры.

У цэлым, у цяперашні час паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй арганізаваны рэгулярныя пасажырскія зносіны ў напрамку Масквы, Санкт-Пецярбурга, Адлера, Калінінграда, Мурманска, Архангельска і Анапы.

Больш падрабязную інфармацыю аб кошце праезду і графіку руху цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце www.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку «БЧ. Мой поезд» і па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, па тэлефоне +375 222 39 25 47).


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год