Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка прапануе сезоннае зніжэнне кошту праезду пасажыраў у паведамленні з Расійскай Федэрацыяй

15 верасня

Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «Расійскія жалезныя дарогі» прапануе ў верасні, кастрычніку сезоннае зніжэнне кошту праезду на цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй. З 18 верасня ў адносінах да жніўня бягучага года зніжэнне складзе каля 20%.

Да прыкладу, з 18 верасня кошт праезду ў купэйным вагоне хуткага цягніка № 26 Мінск—Масква знізіцца на 32 рублі і складзе 136,81 руб., у плацкартным вагоне — на 17 рублёў і складзе 75,32 руб.

Акрамя таго захоўваецца і прымяненне скідак: да 20% — у залежнасці ад тэрмінаў набыцця праязных дакументаў для купэйных вагонаў і вагонаў СВ;

10% — пры праездзе пасажыра на бакавых месцах у плацкартным вагоне;

10% — скідка пры адначасовым афармленні праязных дакументаў «туды і назад» пры праездзе ў вагонах СВ і купэйных вагонах асобных цягнікоў.

Таксама, пры праездзе арганізаваных груп пасажыраў захоўваюцца скідкі да 30% ад агульнага кошту праезду пры набыцці групавога білета ў залежнасці ад колькасці пасажыраў у групе.

З інфармацыяй аб кошце праезду і умовамі прымянення скідак можна азнаёміцца на афіцыйным сайце беларускай магістралі www.rw.by, а таксама ў даведачных службах і білетных касах Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі:скідкі
Да спісу навін за 2017 год