Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка інфармуе

16 верасня

15 верасня ў 18.30 на перагоне Юхновічы—Янаў—Палескі Брэсцкай вобласці на рэгуляваным чыгуначным пераездзе кіроўца аўтамабіля «Мэрсэдэс-Бенц», пры забараняльных паказаннях аўтаматычнай пераезнай святлафорнай сігналізацыі, не рэагуючы на  гукавыя сігналы, груба парушыўшы правілы дарожнага руху, выехаў на пераезд, дзе дапусціў сутыкненне з грузавым лакаматывам.

Для прадухілення сутыкнення машыністам было ўжыта экстранае тармажэнне.

У выніку ДТЗ смяротна траўмаваныя 4 чалавекі і пацярпелі 2.

Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў з'яўляюцца ігнараванне мер бяспекі, у тым ліку парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў.

З пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 19 ДТЗ, у выніку якіх 9 чалавек загінула і 6 пацярпела.

Беларуская чыгунка ў чарговы раз заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і выконваць правілы дарожнага руху.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год