Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Навіны для пасажыраў

Ліпень

  • 25 ліпеня
    Сёння Беларуская чыгунка пачала продаж білетаў на цягнік Мінск—Рыга па сістэме дынамічнага цэнаўтварэння

    Беларуская чыгунка адкрыла продаж праязных дакументаў на цягнік міжнародных ліній № 87/88 Мінск—Рыга з прымяненнем сістэмы дынамічнага кіравання тарыфамі ў міжнародных зносінах. Гэты праект у мэтах павышэння прывабнасці пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам і зніжэння тарыфнай нагрузкі на пасажыраў БЧ рэалізуе сумесна з Латвійскай чыгункай.

    Купляючы з сённяшняга дня праязныя дакументы на дату адпраўлення цягніка 01.09.2017 і далей, іх кошт фармуецца ў залежнасці ад тэрмінаў набыцця і ўзроўню населенасці вагона адпаведнага тыпу.

    Так, пакуль напаўняльнасць пасажырскага вагона не дасягне ўзроўню 9%, кошт билетаў пры ўмове іх пакупкі за 45—11 сутак да адпраўлення цягніка ў два разы ніжэй, чым за 10 дзён да яго адпраўлення і складае 45,82 рубля.

    Чытаць далей…
  • 21 ліпеня
    Пакупай раней — падарожнічай танней. Беларуская чыгунка сумесна з Латвійскай чыгункай ўкараняе сістэму дынамічнага цэнаўтварэння на цягнік Мінск—Рыга

    У мэтах павышэння прывабнасці пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам і зніжэння тарыфнай нагрузкі на пасажыраў, Беларуская чыгунка з 25 ліпеня 2017 года пачынае продаж праязных дакументаў на цягнік міжнародных ліній №87/88 Мінск—Рыга з прымяненнем сістэмы дынамічнага кіравання тарыфамі ў міжнародных зносінах.

    Пачынаючы з даты адпраўлення цягніка 01.09.2017 кошт праязных дакументаў (білетаў) будзе фарміравацца ў залежнасці ад тэрмінаў іх набыцця пасажырамі і ўзроўню населенасці вагона адпаведнага тыпу.

    Так, купляючы квіткі за 45—11 сутак да адпраўлення цягніка пры напаўняльнасці пасажырскага вагона менш за 10%, кошт праезду будзе ў два разы ніжэй, чым за 10 дзён да адпраўлення. Да прыкладу, у плацкартным вагоне ён будзе супастаўны з коштам праезду ў камфартабельным аўтобусе і складзе каля 45 рублёў. Па меры працэнта запаўняльнасці вагона ў дадзены перыяд кошт праезду будзе павялічвацца да поўнай велічыні.

    Чытаць далей…
  • 10 ліпеня
    З 10 ліпеня на чыгуначных вакзалах Беларусі з'явіўся бясплатны Wi-Fi

    Беларуская чыгунка працягвае актыўнае развіццё спадарожных сэрвісаў для пасажыраў. З 10 ліпеня БЧ сумесна з СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» у тэставым рэжыме арганізавала бясплатны доступ да сеткі Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi на чыгуначных вакзалах краіны.

    Хот-споты сеткі Wi-Fi з'явіліся ў залах чакання і холах на чыгуначных вакзалах у Мінску, Оршы, Маладзечна, Барысаве, Баранавічах, Лідзе, Гродна, Лунінцы, Пінску, Гомелі, Жлобіне, Калінкавічах, Магілёве, Асіповічах, Бабруйску, Крычаве, Віцебску і Полацку. Cкорасны доступ у сетку забяспечваецца пры дапамозе тэхналогіі 4G і аптычных каналаў сувязі.

    Запуск паслугі Wi-Fi на ўсіх вакзалах Беларускай чыгункі ў камерцыйную эксплуатацыю плануецца c 25 ліпеня 2017 года.

    Чытаць далей…