Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла паскораныя цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа напрамкам Мінск–Жодзіна–Мінск і Мінск–Барысаў–Мінск

18 мая 2017

У мэтах павышэння якасці транспартнага абслугоўвання, а таксама з улікам пажаданняў пасажыраў Беларуская чыгунка з 20 мая прызначыла паскораныя цягніка рэгіянальных ліній эканамкласа ў зносінах Мінск–Жодзіна і Мінск–Барысаў.

Па маршруце Мінск–Жодзіна цягнік штодня будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 5.27 і прыбываць у Жодзіна ў 6.23 (з прыпынкамі па станцыях Мінск-Усходні, п.п. Трактарны, Смалявічы, п.п. Зарэчнае, Чырвоны Сцяг, о.п . Жодзіна-Паўднёвае). У адваротным кірунку цягнік будзе рабіць 4 прыпынкі: п.п. Жодзіна-Паўднёвае, Чырвоны Сцяг, п.п. Зарэчнае, Смалявічы і адпраўляцца з Жодзіна ў 7.22, а прыбываць на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 8.22.

Па маршруце Мінск–Барысаў са станцыі Мінск-Пасажырскі цягнікі будуць адпраўляцца штодня ў 8.40 і 16.53. У Барысаў яны будуць прыбываць у 9.52 і ў 18.05 адпаведна. У адваротным кірунку цягнікі будуць адпраўляцца з Барысава ў 10.40 і 19.10, а прыбываць на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 12.00 і 20.29 адпаведна. Па пятніцах, суботах і нядзелях па маршруце Мінск–Барысаў–Мінск дадаткова будзе курсіраваць яшчэ адзін цягнік, час адпраўлення якога са станцыі Мінск-Пасажырскі – 12.20, час прыбыцця ў Барысаў у 13.32. У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Барысава ў 14.24 і прыбываць на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 15.42. Дадзеныя цягнікі ў дарозе будуць рабіць прыпынак па станцыях Мінск-Усходні, п.п. Трактарны, Сцяпянка, Азярышча, Калодзішчы, Гарадзішча, Смалявічы, п.п. Зарэчнае, Чырвоны Сцяг, п.п. Жодзіна-Паўднёвае, Жодзіна, п.п. Пячынскі.

Больш падрабязна з графікам руху паскораных цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа напрамкам Мінск–Барысаў Мінск і Мінск–Жодзіна–Мінск можна азнаёміцца на карпаратыўным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год