Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе

22 сакавіка 2017

У мэтах пошуку аптымальных варыянтаў правядзення пагранічных і мытных працэдур у цягніках міжнародных ліній 12 красавіка 2017 года адбудзецца эксперыментальная паездка цягнікоў № 805 МінскВільнюс і № 806 ВільнюсМінск з правядзеннем дадзеных працэдур на станцыі Мінск-Пасажырскі. Кантроль будзе ажыцяўляцца да адпраўлення і пасля прыбыцця цягніка на станцыю адпаведна. Ад Мінска да Вільнюса і назад цягнік пойдзе без прыпынкаў для высадкі і пасадки пасажыраў на станцыях Маладзечна і Гудагай.

Звяртаем увагу пасажыраў, што пасадка ў цягнік № 805 паведамленнем МінскВільнюс на станцыі Мінск-Пасажырскі ў гэты дзень пачнецца ў 7.15 і скончыцца ў 7.45. Цягнік адправіцца са станцыі ў 8.00. У перыяд з 7.15 да 8.00 супрацоўнікамі памежных і мытных органаў будуць праводзіцца неабходныя кантрольныя мерапрыемствы.

Пасля прыбыцця цягніка № 806 паведамленнем ВільнюсМінск на станцыю Мінск-Пасажырскі (у 21.40) таксама будзе ажыцёўлены памежна-мытны кантроль.

Доступ да цягнікоў на станцыі Мінск-Пасажырскі будзе абмежаваны для асоб без праязных дакументаў (білетаў).

Просьба пасажыраў загадзя планаваць свой час з улікам правядзення памежна-мытных працэдур, а таксама звярнуць увагу на час адпраўлення цягніка № 805 МінскВільнюс (7.45), названы ў праязных дакументах (білетах).

 

Больш падрабязна з раскладам руху цягнікоў № 805 МінскВільнюс і № 806 ВільнюсМінск можна азнаёміцца на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год